ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 84 (10 033)
Пяцёрка, але не выдатна

Пяцёрка, але не выдатна

Фінішавала футбольнае першынство Міншчыны. Быць удастоеным звання чэмпіёна вобласці 2015 года дабіўся калектыў каманды «Колас» з Чэрвеньскага раёна. На другім месцы ФК «Фалько» (Дзяржынскі раён), а на трэцім – ФК «Старыя Дарогі». Стаўбцоўская каманда «Нёман-Агра» заняла пятае месца. Стаўбчане, якія ў летнія месяцы пацярпелі шэраг няўдач, усё ж змаглі выраўняць становішча і адарвацца ад сапернікаў, […]

А памяць – скарб нятленны

Напярэдадні восеньскай бацькоўскай памінальнай суботы ў раённым Цэнтры культуры прайшло адметнае, кранальнае, яркае і запамінальнае мерапрыемства – вечар-рэквіем, на якім былі ўшанаваны тыя, хто ў розныя гады працаваў у сферы культуры нашага раёна. Прэамбулай да яго паслужыла прэзентацыя зборніка «Жыццё без межаў», аўтарам якога выступіла Галіна Ляйко, цяпер – супрацоўнік Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а […]

Continue reading …
Міліцэйскі веснік

ВЕРНЫ ПРЫСЯЗЕ Ад сяржанта да падпалкоўніка прайшоў шлях ветэран міліцыі Уладзімір Альховік.  За плячыма – ужо большая частка жыцця, з’явілася першая сівізна на скронях, унукі цягнуцца да дзядулі… Прыгадваецца самае дарагое… Міліцэйскі лёс Уладзіміра Альховіка пачаўся з накіравання, што выдаў яму, камсамольцу, які адслужыў тэрміновую ваенную службу, ВЛКСМ. Гэта быў 1975 год, Мазырскі раённы аддзел […]

Continue reading …
Клопаты жывёлаводаў

СПРАВЫ ЛАДЗЯЦЦА Для прыгатавання пажыўных кармасумесяў для жывёлы ў верасні кіраўніцтвам ААТ «Агранёманскі» набыты ў ААТ «Запаграмаш»  змешвальнік-раздатчык кармоў СРК-16 В «Хозяин». Падчас яго праектавання распрацоўшчыкі тэхнікі выкарысталі навейшыя тэхналогіі. З дапамогаю сучаснага кормараздатчыка ў гаспадарцы рыхтуюцца кармасумесі для ўсяго пагалоўя. Даручылі тэхніку механізатару Уладзіміру Крыўко, які працуе ў пары з Віталіем Няволькам. У распараджэнні […]

Continue reading …
Планета чысціні

Як упрыгожваюць наш горад новыя стыльныя будынкі, сучасныя аб’екты гандлю і іншага сэрвіснага абслугоўвання! Успамінаецца нядаўні выпадак. Пажылая жанчына з сельскай мясцовасці, якая бывае ў райцэнтры толькі тады, калі трэба наведаць раённую бальніцу, выйшла з паліклінікі і заблудзілася: глядзіць, а мясцовасць незнаёмая, будынкаў гэтых ніколі не бачыла. Стаяла, бедная, пакуль не знайшоўся добры чалавек, каб […]

Continue reading …
У Беларусі з 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя

У Беларусі з 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя. Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта краіны, Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падпісаў указ нумар 450 «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь». Дакументам пастанаўляецца правесці з 1 ліпеня 2016 года дэнамінацыю афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь і правесці замену па 31 снежня 2016 года абарачаемых […]

Continue reading …
Для ўмацавання здароўя і развіцця фізкультуры і спорту

7 лістапада 2015 года. Гэтая дата ў Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі па-традыцыі прынята радаваць працоўнымі падарункамі, безумоўна, увойдзе ў летапіс Стаўбцоўшчыны. Прыгадаем, як было. У Стоўбцах ажыццяўлялася будаўніцтва вучылішча кулінараў, аднак работы на аб’екце былі прыпынены. У 2010 годзе Стаўбцоўскім райвыканкамам па ўзгадненні з Мінаблвыканкамам вызначаны канчатковы варыянт рэканструкцыі гэтага будынка ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Першая […]

Continue reading …
За будучыню незалежнай Беларусі

Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Цырымонія інаўгурацыі адбылася ў Палацы Незалежнасці 6 лістапада. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт уступае на пасаду пасля прынясення прысягі наступнага зместу: «Заступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, захоўваць і абараняць […]

Continue reading …

Прамыя лініі

No Comment
Прамыя лініі

12-13 лістапада на тэрыторыі раёна пройдзе агульнарэспубліканская медыка-асветніцкая акцыя «Здаровае сэрца – вектар жыцця». У ходзе яе будзе задзейнічаны медперсанал для правядзенння гутарак і лекцый, а таксама адбудзецца тэлефонная лінія па фактах рызыкі і прапаганды здаровага ладу жыцця з кардыёлагам цэнтральнай раённай бальніцы Луцік Ірынай Леанідаўнай. Пытанні кардыёлагу можна задаць у пятніцу, 13 лістапада, з […]

Continue reading …