ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 85 (9937)
У «Пяшчоты» ёсць сокі ад зямлі

У «Пяшчоты» ёсць сокі ад зямлі

Вакальны дуэт «Пяшчота» Мархачоўшчынскага сельскага клуба ўнікальны не толькі арыгінальнасцю і каларытнасцю яго дзвюх сімпатычных удзельніц, але і сваёй гісторыяй. Гэтая гісторыя – у асабістых лёсах Тамары Хватавай і Вольгі Станкевіч (на здымку справа налева). Перш чым звязаць свой лёс з культурай, яны прайшлі працоўны шлях у іншай галіне. І што адметна – абедзве працавалі […]

ААТ «Дзераўное» – 65: Зямля дзераўнянская багатая слаўнымі людзьмі

Калгас “Чырвоная зорка” ўтварыўся у кастрычніку 1949 года ў вёсцы Барок. У склад яго ўвайшлі шаснаццаць сем’яў, якія валодалі 160 гектарамі зямлі. Першым старшынёй гаспадаркі стаў Франц Філіповіч.  Праўленне калгаса размяшчалася ў былой сядзібе памешчыка Чаплінскага. У 1954 годзе да “Чырвонай зоркі” далучыліся шэсць невялікіх калгасаў. Аб’яднаны калгас узначаліў Фёдар Чэрнікаў. Фёдар Іванавіч кіраваў гаспадаркай […]

Continue reading …
Поспех Уладзіміра Радзевіча і яго каманды

Сёлета ў СФГ “Сула”, упершыню з пачатку яе дзейнасці, а гэта чатырнаццаць гадоў, атрымана ў сярэднім 50 цэнтнераў збожжавых і 38 цэнтнераў азімага рапсу з кожнага гектара. Стабільна высокім ураджаем аддзячыла бульба. У гэтай справе тут дасягаюцца рэкордныя для Беларусі паказчыкі. У сярэднім фермер накопвае з кожнага гектара амаль 500 цэнтнераў выдатнай якасці клубняў. Рэнтабельнасць […]

Continue reading …
Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат»: Першапраходцы на рынку напаўняльнікаў

Па выніках работы за дзевяць месяцаў бягучага года аб’ём вытворчасці ў грашовым выражэнні склаў на Стаўбцоўскім філіяле ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” 146 працэнтаў адносна леташняга перыяду. Перапрацоўчы канвеер працуе стабільна, з вельмі добрай перспектывай. Так, сёлета тут завершана рэалізацыя інавацыйнага праекта “Арганізацыя новай вытворчасці фруктова-ягадных напаўняльнікаў для малочнай і кандытарскай прамысловасцяў”, кошт якой перасягнуў 65 […]

Continue reading …
Стаўбцоўскі мясакамбінат: Працаўнікі са знакам якасці

Аналізуючы паказчыкі работы філіяла “Стоўбцы” ААТ “Мінскі мясакамбінат” з пачатку 2014 года, ва ўсім відавочны тэмп росту. Ад нарошчвання інвестыцый, экспартных паставак і памеру заработнай платы да асартыменту выпуску каўбас, паўфабрыкатаў, кансерваў і паштэтаў. – Наш кансервавы цэх перайшоў сёлета на трохзменны рэжым работы. Калі раней мы выпускалі 25-30 тон паштэтаў, то сёння маем 80. […]

Continue reading …
Па-ранейшаму ў лідарах

Хлебаробы ААТ “Вялікі Двор”, узначальвае якое Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Вольга Луцык, не здаюць заваяваных пазіцый і па-ранейшаму ў лідарах па ўраджайнасці збожжавых культур. Сёлета намалочана ў сярэднім з кожнага гектара 58,5 цэнтнера збожжа. Па выніках уборачнай кампаніі таварыства прызнана пераможцам раённага спаборніцтва. Высокая адзнака дасягнута стараннай і сумленнай працай згуртаванага калектыву. Строгае прытрымліванне тэхналогіі […]

Continue reading …
Надзейны экіпаж

Экіпаж камбайнераў ААТ “Жацерава” ў складзе Ігара Рокаша і Мікалая Амельчыца намалаціў сёлета на ўмоўны камбайн 1639,7 тоны збожжа і вызначыўся ў абласным спаборніцтве. Работнікі шчыруюць разам чатыры гады запар і адметныя выключнай працавітасцю. Гэта адзін з самых надзейных экіпажаў. Вынікі іх работы заўжды высокія. Трэба сказаць, што і ўраджайнасць збожжавых у гаспадарцы заўжды дастойная. […]

Continue reading …
Слава вам, хлебаробы! Пераможцы спаборніцтва

ЯНЫ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ НА ЖНІВЕ Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых, зернебабовых культур і рапсу. Пераможцамі прызнаны калектывы ААТ “Вялікі Двор”, “Радзіма Якуба Коласа” і “Агранёманскі”. Пераможцамі і прызёрамі сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў прызнаны: – экіпаж камбайнераў ААТ “Агранёманскі” ў складзе Аляксандра Фалюка і Уладзіміра Астахновіча; – экіпаж камбайнераў ААТ “Вялікі Двор” […]

Continue reading …
Хвала і пашана працоўным рукам!

15 лістапада – раённае свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Сардэчнае прывітанне ўдзельнікам свята! Дарагія працаўнікі аграпрамысловага комплексу Стаўбцоўскага раёна! Штогод у лістападзе мы традыцыйна адзначаем Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. І я хачу звярнуцца да аграрыяў раёна, да тых, хто працуе на зямлі. Вы заслугоўваеце павагі за вашу нялёгкую, высакародную і […]

Continue reading …

Прамая лінія

No Comment
Прамая лінія

20 лістапада 2014 года з 09.00 да 10.00 па тэл. 5-24-73 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аленай Валер’еўнай СУДНІК.

Continue reading …