ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 86 (10 035)
Павіншуем суседзяў

Павіншуем суседзяў

Пра стаўбцоўскі футбольны «Нёман-Агра» цяпер казаць няма асабліва чаго. Першынство Мінскай вобласці нашы завяршылі на пятым месцы. І наўрад ці прыхільнікі каманды задаволены такім дасягненнем, а вось у суседніх раёнах ёсць важкія прычыны для святочнага настрою. ФК «Гарадзея» даўно на слыху аматараў футбола рэспублікі. Ужо некалькі сезонаў запар гарадзейцам толькі крыху не хапала, каб трапіць […]

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Суднік і мастацкі кіраўнік і дырыжор народнага духавога аркестра «Віціны» Аляксандр Нічыпаровіч бралі ўдзел у VІІ Балтыйскім форуме дырыжораў духавых аркестраў і кіраўнікоў ансамбляў. Трохдзённы форум прайшоў у Латвійскай музычнай акадэміі імя Язэпа Вітола ў горадзе Рыга. Уражаннямі ад работы форуму ў інтэрв’ю нашай […]

Continue reading …
У навучальных установах раёна

Выстава народнай студыі «Вясёлка» раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі цешыць погляд. Фота Васіля ЗЯНЬКО З ЛІКУ СВАІХ ВЫПУСКНІКОЎ Для сферы адукацыі раёна застаецца актуальным пытанне падрыхтоўкі педагагічных кадраў і амаладжэння калектыву. Цэнячы каштоўны вопыт ветэранаў, кіраўніцтва аддзела адукацыі, спорту і турызму з удзячнасцю прымае працу старэйшых калег. Ва ўстановах сярэдняй адукацыі ў ліку педагогаў […]

Continue reading …
Раскрыць патэнцыял настаўніка

Адбыўся V педагагічны марафон па тэме «Творчы, навуковы, прафесійны патэнцыял сучаснага педагога». На базе ўстаноў адукацыі нашага раёна прайшло 16 мерапрыемстваў, разнастайных па формах правядзення, зместавым напаўненні і катэгорыях удзельнікаў. Налібацкая сярэдняя школа прадставіла панараму педагагічнага вопыту па выкарыстанні сучасных тэхналогій у адукацыйным працэсе на І ступені. У Заямнаўскай сярэдняй школе выдатна была падрыхтавана творчая […]

Continue reading …
Эліта, якая папоўніць войска

Ва ўсе часы ва Узброеных Сілах лічыліся прэстыжнымі падраздзяленні спецназа, а тыя, хто трапляў у іх служыць, – элітай. Падчас адбору ў гэтыя падраздзяленні ўлічваюцца не толькі здароўе і жаданне прызыўніка, а і яго падрыхтаванасць, загартоўка для службы ў такіх войсках. Нядаўна на Стаўбцоўшчыне праходзіў раённы Дзень прызыўніка, і давялося пагутарыць якраз з такімі хлопцамі, […]

Continue reading …
Расціць і ўбіраць хлеб – справа святая

Гасцінна сустракала ўдзельнікаў раённага свята «Дажынкі-2015″ шчодрая агранёманская зямля. Мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу праходзіла ў Старасвержанскім Цэнтры культуры. На прафесійнае свята, якое вянчае працу хлебароба, былі запрошаны для ўшанавання перадавікі ўсіх галін сельскагаспадарчай вытворчасці, перапрацоўчай прамысловасці і абслуговых сельскую гаспадарку арганізацый. Сярод прысутных у зале – ветэраны працы, […]

Continue reading …
Будучае Беларусі пачынаецца сёння

НА ЭКСКУРСІЮ – У ПАРЛАМЕНТ У Год моладзі асаблівая ўвага надаецца ідэалагічнаму і грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучнёўскай моладзі. З гэтай мэтай дэпутатам  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалаем Іванчанкам сумесна з упраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама было арганізавана наведванне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь вучнямі ўстаноў адукацыі Стаўбцоўскага і Нясвіжскага раёнаў. 15 вучняў нашага раёна пабылі […]

Continue reading …
Уклад у хлебны каравай Міншчыны

У мінулую пятніцу горад Вілейка гасцінна сустракаў гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2015″. Цэнтральная плошча горада была абсталявана выставамі падворкаў з усіх раёнаў Міншчыны. Тут можна было палюбавацца рэтрааўтамабілямі, наведаць выставу-продаж сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі. Працавала і сцэнічная пляцоўка, дзе можна было атрымаць задавальненне ад выступлення творчых калектываў і выканаўцаў Мінскай вобласці, тэатралізаванага прадстаўлення «Сватаўство па-вілейску», выступлення […]

Continue reading …