ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 86 (9938)
Спаборніцтвы

Спаборніцтвы

ПА АЛІМПІЙСКІМ ПРЫКЛАДЗЕ У Гродне сабраліся лёгкаатлеты рэспублікі, каб выявіць мацнейшых у кросе на прызы “Народнай газеты”. У саставе каманды Мінскай вобласці выступалі і прадстаўнікі Стаўбцоўскага раёна. Гэта вучань Рочавіцкай СШ Дзмітрый Мароз і Аліна Навіцкая, якая займаецца ў Заямнаўскай СШ. А ў разрадзе мацнейшых на старт выйшла  Марына Карніцкая-Даманцэвіч. Імя яе вядомае не толькі […]

Каласавіны. «Здаецца, што зараз Колас адгукнецца»

Гэты радок з верша Алеся Камароўскага можна паставіць эпіграфам да ХХІХ  рэспубліканскага літаратурнага свята “Каласавіны”, прысвечанага 123-й гадавіне з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Яно прайшло ў родных мясцінах песняра ў нас на Стаўбцоўшчыне. Сонечнае камфортнае надвор’е пачатку лістапада спрыяла таму, каб удзельнікі імпрэзы пахадзілі па маляўнічых сядзібах філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба […]

Continue reading …
З нагоды юбілею

НА ФОНЕ ВОБЛАСЦІ І РЭСПУБЛІКІ Вялікай адметнасцю дзейнасці райспажыўтаварыства за апошнія пяць гадоў з’яўляецца мэтанакіраваная работа па абнаўленні кааператыўнай гаспадаркі і развіцця ўсіх галін. Мадэрнізацыя аб’ектаў, рамонты, рэканструкцыі, перавод гандлёвых аб’ектаў на самаабслугоўванне, устаноўка сучаснага гандлёва-тэхналагічнага абсталявання дапамагаюць выходзіць на высокія рубяжы і замацоўваць свае пазіцыі ў сегменце рынку тавараў і паслуг. За апошня пяць […]

Continue reading …
Слаўныя традыцыі і інавацыі раённага спажывецкага таварыства. Вехі станаўлення і развіцця

У сярэдзіне лістапада 75-годдзе з дня ўтварэння адзначае адна з самых масавых і старэйшых арганізацый нашага раёна. У сферы спажывецкай кааперацыі на сучасны момант аддаюць свой прафесіяналізм больш за шэсць соцень працаўнікоў. Юбілей арганізацыі стаў нагодай задаць яе кіраўніку – старшыні праўлення Віктару Галаўко – некалькі пытанняў: – Віктар Канстанцінавіч, якія б вам хацелася адзначыць […]

Continue reading …
Акно ДАІ: Дэкада «Дзяржтэхагляд»

Да 20 лістапада на тэрыторыі раёна праходзіць дэкада пад умоўнай назвай – “Дзяржтэхагляд”. Яе асноўнай мэтай з’яўляецца недапушчэнне ў эксплуатацыю транспартных сродкаў з няспраўнасцямі, з якімі эксплуатацыя забаронена і якія не прайшлі дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Кіраванне такімі транспартнымі сродкамі небяспечна тым, што можа прывесці да дарожна-транспартных здарэнняў. З пачатку года на дарогах раёна супрацоўнікамі аддзела […]

Continue reading …
На правільны шлях

Прытулак – гэта месца для часовага знаходжання дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, і ў той жа час – пункт адліку для бацькоў, якія сышлі з правільнай дарогі, апошні шанц для іх захаваць самае дарагое і каштоўнае, што ў іх ёсць, – дзяцей. Асноўная мэта работы аддзялення – аказанне комплекснай сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай, карэкцыйна-рэабілітацыйнай дапамогі […]

Continue reading …

Акцэнты

No Comment
Акцэнты

У МIРЫ I ЗГОДЗЕ Міжнародны дзень міру  ў нашай школе  быў адзначаны цікавымі мерапрыемствамі, што праходзілі пад лозунгам «У міры і згодзе».  Вучні выконвалі калектыўную творчую работу: сваімі рукамі стваралі аплікацыю, і ўсе былі настолькі ўражаныя гэтай ідэяй, што да сённяшняга часу гавораць з сябрамі, настаўнікамі, аднакласнікамі і бацькамі пра тое, як выдатна яны правялі […]

Continue reading …
Аб рабоце з непаўналетнімі

За дзевяць месяцаў бягучага года зафіксаваны двухразовы рост злачыннасці сярод непаўналетніх раёна. Ужо сёлета ўчынена падлеткамі 16 злачынстваў, супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх выяўлена сярод іх 133 адміністрацыйныя правапарушэнні. У дачыненні да 25-ці падлеткаў складзена 25 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Па выніках праведзенай пракуратурай раёна праверкі выяўлены недахопы ў арганізацыі прафілактычнай работы інспекцыі з непаўналетнімі. […]

Continue reading …
Добра, што ёсць старажылы

10 чалавек  у Літвенскім сельсавеце маюць узрост за 90 гадоў – усе жанчыны. Яшчэ трое жыхароў падбіраюцца да гэтага жыццёвага рубяжу. Сярод іх – адзіны ў сельсавеце ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Хлябковіч. Франтавік мае баявыя ўзнагароды – медалі “За вызваленне Варшавы” і “Узяцце Берліна”. Калі працягваць тэму старажылаў вёсак, то ў 41 населеным пункце […]

Continue reading …

Ніна Уладзіміраўна Дубовік, якая завітала ў рэдакцыю, падзялілася важнай навіной. Як сакратар стаўбцоўскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі яна прыняла ўдзел у ХХХV з’ездзе Саюзных кампартый. Залы прэс-цэнтра музея Вялікай Айчыннай вайны і Палаца прафсаюзаў Мінска былі прадастаўлены дэлегатам ад 17 партый былых рэспублік раней адзінага Саюза. Працуюць партыі ў палітычных умовах, якія часта рэзка […]

Continue reading …
Page 1 of 212