ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 89 (10 038)
З адкрытым сэрцам

З адкрытым сэрцам

«З адкрытым сэрцам, добрым словам» – такая назва мерапрыемства, прысвечанага Дню інвалідаў, якое адбудзецца 3 снежня г. г. у раённым Цэнтры культуры. Адказы на пытанні дадуць прадстаўнікі райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў горада. Сіламі мастацкіх калектываў будзе дадзены канцэрт. Пачатак у 10.00.

Вось мы якія!

No Comment
Вось мы якія!

Ульяна АСЛЮКНаша слаўная УльянаПрачынацца любіць рана.Зубкі чысціць і памыцца, Плацце новае надзець, У садок каб не спазніцца.Потым – спраў на цэлы дзень.Як прыемна малявацьІ з канструктарам складацьІ машыны, і дамы.«І гуляць усе любім мы», –Пра сяброў і пра сябровакКажа ўпэўнена Ульяна.У яе іх – можа сорак, Калі палічыць старанна.Станцаваць і песню спець.А сіроп салодзенькі.Усюды хочацца […]

Continue reading …

Назначэнне

No Comment
Назначэнне

Начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Стаўбцоўскага райвыканкама назначана Людміла Мар’янаўна СТОНЬКА. Л. М. Стонька закончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы. Працавала ў Кнотаўшчынскай школе, дырэктарам Акінчыцкага ВПК дзіцячы сад – пачатковая школа. З 2006 года – галоўным спецыялістам аддзела адукацыі, з 2014-га – намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Continue reading …

Людзі і лёсы

No Comment
Людзі і лёсы

У СЭРЦЫ КОЖНАГА – БРЫЛЬЯНТ У новасвяржан Кацярыны і Георгія Ярашэвічаў няма ні залатых, ні брыльянтавых упрыгажэнняў, але іх найкаштоўным дыяментам – адным на дваіх – служыць сямейны саюз, вернасць і павага адно да аднаго, правераныя часам і самім жыццём. Тым больш, гісторыя іх сям’і ў многім павучальная. Абое нарадзіліся і выраслі ў Новым Свержані, […]

Continue reading …
Апавяшчальнік: служба 101, 112

ВЕДАЦЬ І ДАРОСЛЫМ, І МАЛЫМ Валанцёры БРСМ і члены Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных сумесна з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях завіталі на стаўбцоўскі аўтавакзал, каб пагутарыць з людзьмі і ўручыць ім лістоўкі і памяткі на супрацьпажарную тэматыку. Так стартаваў першы этап акцыі «Не прапальвай сваё жыццё», скіраванай на папярэджанне пажараў і гібелі людзей […]

Continue reading …

Прафілактыка

No Comment
Прафілактыка

З ДАСТУПНАСЦЮ ІНФАРМАЦЫІ Апошнім часам прафілактыка ВІЧ-інфекцыі стала сур’ёзнай міжведамаснай задачай. Статыстыка не дае паслабляцца. За ўвесь перыяд назірання (з 1987 года) сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь зарэгістраваны 19247 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. За 9 месяцаў 2015 года зарэгістравана 1725 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Тэмп прыросту – 41 працэнт. Зарэгістравана 374 выпадкі СНІД. Розніца паміж ВІЧ і СНІД у тым, […]

Continue reading …
Маладым усюды рады

НАКАЗЫ МАЛАДЫМ – З ЛЮБОЎЮ Не раз даводзілася адзначаць, што калектыў цэнтральнай раённай бальніцы ўмее не толькі працаваць, але і адпачываць. Пацвярджэнне таму – і апошняя ўрачыстасць, якая прайшла. Гэта традыцыйнае свята пасвячэння ў прафесію маладых спецыялістаў. У гэтым годзе іх прыбыло 30 –  6 урачоў і 24 медработнікі сярэдняга медыцынскага персаналу. Усе яны заступілі […]

Continue reading …
Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне чатыры шлюбы, зроблены чатыры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі шэсць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Мікіта Маркевіч, Арына Сцефаноўская, Мацвей Трацяк, Эвяліна Трацяк, Аляксандр Пляскач і Анастасія Грышан. Зямны шлях закончыўся для 11-ці жыхароў раёна. У пажарнай часці  тыдзень, на шчасце, прайшоў без здарэнняў. Працягваецца другі этап акцыі «Не […]

Continue reading …
Прадукцыя Стаўбцоўшчыны – не толькі для Беларусі

Гэтыя здымкі, на якіх аператар станкоў з праграмным кіраваннем Дзмітрый Кутас і станочнік металаапрацоўкі Вадзім Падасецкі, зроблены на СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн». Прадукцыя прадпрыемства і камплектуючыя да сістэм халадзільнага абсталявання карыстаюцца вялікім попытам як у Беларусі, так і ў Расійскай Федэрацыі. Фота Васіля ЗЯНЬКО   ЯШЧЭ АДНА ЭНЕРГЕТЫЧНАЯ ПЛАНТАЦЫЯ У Стаўбцоўскім доследным лясгасе з’явілася яшчэ адна, […]

Continue reading …
Кароткім радком

У НАШАЙ КРАІНЕ Беларусь заняла 63-е месца ў рэйтынгу падатковай нагрузкі Paying Taxes 2016. Рэйтынг 189 эканомік свету падрыхтаваны Сусветным банкам і аўдытарскай кампаніяй PwC. Пры падрыхтоўцы рэйтынгу ўлічвалася падатковая нагрузка ў працэнтах на мадэльнае прадпрыемства, якое не карыстаецца падатковымі льготамі. Таксама ўлічвалася колькасць плацяжоў і неабходная колькасць гадзін для іх выплаты. Рэспубліканскі цэнтр па […]

Continue reading …
Page 1 of 212