ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 9 (9861)
У паядынках за Кубак Садружнасці

У паядынках за Кубак Садружнасці

Сярод масы футбольных навін, якіх не становіцца менш у зімовае міжсезонне, выдзелім найбольш цікавую для нас, стаўбчан. А такой не можа не з’яўляцца прызнанне талентаў нашых спартсменаў на вышэйшым узроўні.

І… сеанс пачынаецца

У гісторыю Новага Свержаня ўвайшло імя Клавы Бутанавай. Яна круціла ў Доме культуры кіно. У многіх была вялікая цікаўнасць: а што там за маленькім акенцам, якое свеціцца ў залу?  Каб прагляд адбыўся, многае для гледача застаецца «за кадрам». Для Ганны Кульбака гэтая прафесія была настолькі загадкавай, а асоба Клавы Бутанавай настолькі неардынарнай, што  пасля заканчэння […]

Continue reading …
Палігон – за сеткай

Аб’яднанне камунальных службаў набыло сеткаватую агароджу для палігона цвёрдых бытавых адходаў, што ў Новым Свержані. – Не першы год вялікая тэрыторыя палігона заставалася даступнай для хаатычнага выкідвання розных адходаў, у тым ліку з боку суб’ектаў гаспадарання, – падкрэслівае дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Шкляр. – Цяпер мы сваімі сіламі пастараемся выправіць гэты недахоп, навесці парадак на палігоне […]

Continue reading …
А што пад снегам?

Нягледзячы на тое, што зіма нарэшце ўзялася гаспадарыць і накінула на зямлю сваю чыстую коўдру, пытанні навядзення парадку не губляюць сваёй актуальнасці і, як бы ні хацелася некаторым нядбайным, не адыходзяць на другі, да вясенняй пары, план.  У добраўпарадкаванні знойдзецца нямала пытанняў, якія можна назваць усесезоннымі. Да прыкладу, да такіх адносіцца ўборка кантэйнерных пляцовак. Падчас […]

Continue reading …
Лекі ад «майданаманіі»

Маладая нявестка ўжо добра асвоілася ў свекрыві і асмелілася зрабіць ёй заўвагу. Маўляў, што гэта ў вас, Іванаўна, у кватэры столькі розных пакецікаў, бляшанак ды бутэлек. І ў шафах, і на палічках, ужо пад сталом ды ложкам не ўмяшчаюцца. «Згушчонка», алей, розныя крупы, джэмы ды крэмы… Навошта такі запас, калі большасць гэтых прадуктаў з даўно […]

Continue reading …
Пытанні сацыяльныя заўсёды актуальныя

Актыўна прайшла прамая тэлефонная лінія па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай работы. Пытанні жыхароў раёна каменціруе намеснік старшыні райвыканкама С. Я. Шэсцель. Тэлефанаванні з Налібакаў і са Стоўбцаў (вул. Сацыялістычная) датычылі работы правадной радыёсеткі. Ёсць жаданне слухаць перадачы раённага радыё, а прыёмнік маўчыць. –          Калі ў суседзяў радыё гаворыць, а ў вас не, то, […]

Continue reading …
Грэюць дом энергапліты

У кастрычніку мінулага года ў Стоўбцах па ініцыятыве Асацыяцыі «Аднаўляемая энергетыка» прайшоў выязны семінар па пытаннях прымянення сучасных энергаэфектыўных тэхналогій, абсталявання і матэрыялаў. На семінары кампанія «СарматЭкаПласт» у г. Стоўбцы прадставіла новыя тэхналогіі энергазберажэння ў будаўніцтве, а таксама варыянты комплекснай рэабілітацыі тыпавых аднасямейных дамоў. Каб даказаць іх канкурэнтаздольнасць на практыцы, кампанія прапанавала рэалізаваць комплексную рэабілітацыю  […]

Continue reading …
На сучасных лініях

Пабудова і ўвод у строй кампаніяй «Фрэор Рэфрыгерайшн» новага, напоўненага сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем, завода па выпуску халадзільных і маразільных установак, вітрын стала прыемнай падзеяй не толькі для арганізатараў вытворчасці, інвестараў, але і жыхароў Стаўбцоўшчыны. Для іх адкрылася магчымасць працаваць на сучасных магутнасцях. Выпушчанае ў Стоўбцах халадзільнае абсталяванне добра зарэкамендавала сябе не толькі на ўнутраным рынку, […]

Continue reading …
Здзяйсненні  і  далягляды Стаўбцоўшчыны

На пасяджэнні райвыканкама падведзены вынікі выканання прагнозных паказчыкаў і сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2013 год. Як зазначыла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч, 2013 год для раёна складваўся па-рознаму. На 2013 год раёну былі даведзены чатыры прагнозныя паказчыкі. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове па выніках года павінны скласці 3,354 мільёна долараў ЗША. Працэнт выканання – […]

Continue reading …
І вада награваецца

Халадзільнік, устаноўлены ў малочным блоку на новай рабатызаванай малочнатаварнай ферме ў ААТ «Каганец», аснашчаны, згодна з энергазберагальнай тэхналогіяй, рэкуператарам цяпла. Водаправодная вада награваецца шляхам перадачы цяпла ад работы халадзільніка. Ёсць на ферме і асобная сістэма падагрэву вады для паення жывёлы. Але ў мэтах эканоміі электраэнергіі, якая расходуецца на гэтыя мэты, тут выкарыстоўваюць і ваду, якая […]

Continue reading …