ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 91 (10 137)
Свята восені

Свята восені

У мінулую суботу ў нашай школе ладзілася свята восені. Рыхтаваліся да яго ўсе навучэнцы. Для 1-7 класаў свята пачалося ў 13 гадзін, для 8-11 класаў – у 18 гадзін. Рыхтавалі святочную праграму для 1-7 класаў С. М. Юнцэвіч і Н. Ф. Мішкевіч разам са сваімі навучэнцамі, а для старшакласнікаў – Л. С. Навіцкая з навучэнцамі […]

Са словам Коласа і песняй аб міры

Пры поўным аншлагу ў тэрытарыяльным цэнтры прайшло выступленне двух музычных калектываў – хору «Родны кут» з ліку наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і калектыву «Судьбы», у складзе якога – былыя малалетнія вязні фашызму з Першамайскага раёна г. Мінска. І, безумоўна, у літаратурна-музычнай гасцёўні гучала слова Коласа. Шаноўныя сталічныя госці, у рэпертуары якіх […]

Continue reading …
Дзе Літва, а дзе Засулле

Паўтарагадзінныя канцэрты, з якімі выехалі ў Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу работнікі і самадзейныя артысты Навасвержанскага дома культуры, падарылі вяскоўцам раёна вясёлы і нават гарэзлівы, з танцавальнай свабодай, настрой. Іх выступленні ладзіліся ў Літвенскім і Засульскім дамах культуры перад працаўнікамі ААТ «Рочавічы» і ААТ «Каганец». Святочная праграма складалася з выступленняў адметных […]

Continue reading …

Памяць і працяг

No Comment
Памяць і працяг

Анатоль Грэкаў. Не толькі ў нашым раёне, але і ў сталіцы, іншых гарадах прыгадваюць гэтага чалавека. Шмат зрабіў ён для развіцця культуры на Стаўбцоўшчыне. І ў спорце пакінуў свой след. Быў дырэктарам ДЮСШ, навучаў азам спартыўных гульняў маладое пакаленне. Турнір па міні-футболе стаў традыцыйным, праводзіцца ён у лістападаўскія дні як мемарыял Грэкава. І цяпер рабяты […]

Continue reading …

Аптэчная справа

No Comment
Аптэчная справа

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці праведзены маніторынг стану аптэчнай сеткі і насычэння ўнутранага рынку лекавымі сродкамі на тэрыторыі Лагойскага, Нясвіжскага і Смалявіцкага раёнаў. Маніторынг паказаў, што праблемнымі з’яўляюцца пытанні нерацыянальнага размяшчэння аптэк і неадпаведнасці іх сучасным патрабаванням, прыцягнення і замацавання на месцах маладых правізараў і фармацэўтаў, а таксама насычэння рынку айчыннымі лекавымі сродкамі і павелічэння […]

Continue reading …
Бяспека, кантроль

БЯСПЕКА ДЗІЦЯЦІ Ў АЎТАМАБІЛІ – НА 100% Як паведамілі ў ДАІ Стаўбцоўскага РАУС, за дзевяць месяцаў 2016 года на дарогах рэспублікі ў 296 дарожна-транспартных здарэннях загінулі 14 дзяцей, 296 атрымалі траўмы. 116 непаўналетніх сталі ўдзельнікамі ДТЗ у якасці пасажыраў. У палове ад агульнай колькасці выпадкаў дзяцей перавозілі без засцерагальных прыстасаванняў. Указ аб іх абавязковай наяўнасці […]

Continue reading …
«Чысты» чацвер – не для ўсіх

На Стаўбцоўшчыне ў кожны другі і чацвёры чацвер месяца, згодна з распараджэннем райвыканкама, аб’яўлена ўборка і навядзенне парадку на замацаваных вуліцах, тэрыторыі прадпрыемстваў і арганізацый і прылеглых да іх тэрыторыях. 24 лістапада акурат і значыўся для ўсіх «чыстым» чацвяргом. Як найлепш спрыяла яму і сёлетняе надвор’е перадзім’я – сухое, без марозу і снегу, з поўнасцю […]

Continue reading …

Наша здароўе

No Comment
Наша здароўе

ЯК ПЕРАКАНАЦЬ НЕ КУРЫЦЬ У перыяд з 14 па 17 лістапада ў нашым раёне прайшла інфармацыйна-адукацыйная антытунёвая акцыя, у ходзе якой былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы – лекцыі па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння, кансультаванне па ўказаных пытаннях, дні адкрытай інфармацыі, сустрэчы ў школах, спартыўныя мерапрыемствы, круглыя сталы. Гэтая рэспубліканская акцыя была прыўрочана да Сусветнага дня некурэння, які […]

Continue reading …
Навіны сельскай гаспадаркі

Ірына Крывашэй працуе аператарам машыннага даення на МТФ «Шахноўшчына» ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Сёлета ў яе самы высокі паказчык па надоях малака ад каровы па ферме. Па папярэдніх падліках, Ірына Мікалаеўна перасягне сямітысячны рубеж пры валавым надоі звыш 290 тон. Дабівацца такога выніку жанчыне дапамагае выключная працавітасць. Звыклая да работы вясковая жанчына з разуменнем ставіцца […]

Continue reading …
Павялічыліся надоі, палепшылася і якасць малака

Жывёлаводы малочнага цэха ААТ «Дзераўное» працуюць сёлета з прыбаўкай. З пачатку года ў сярэднім ад кожнай каровы атрымана звыш 3800 кілаграмаў малака. Работнікі фермаў прыкладаюць намаганні, каб да канца года надаіць на 350 тон малака больш, чым летась. І дырэктар таварыства ўпэўнены, што запланаванае жывёлаводам удасца выканаць. Юрый Тарасевіч заняў пасаду дырэктара ў красавіку. Малады […]

Continue reading …
Page 1 of 212