ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 94 (10 140)
Прамая лінія

Прамая лінія

У суботу, 17 снежня, з 09.00 да 12.00 правядзе прамую тэлефонную лінію намеснік старшыні райвыканкама ЦЫВАКА Аляксандр Мікалаевіч. Пытанні на прамую лінію падавайце па тэл. 5-15-12. 

Сельскі час

No Comment
Сельскі час

УМЕЛАЯ І СТАРАННАЯ З пачатку бягучага года аператар машыннага даення ААТ «Агранёманскі» Рэгіна Лябедзька надаіла ад кожнай каровы сваёй групы па 5292 кілаграмы малака і прыбавіла да мінулагодняга паказчыка 984 кілаграмы. Дабіцца такой высокай прыбаўкі Рэгіне Баляславаўне дазволіла строгае выкананне тэхналогіі кармлення і даення жывёлы, і старанныя адносіны да даручанай справы. Не апошнюю ролю адыгрывае […]

Continue reading …
За «прагулку» па пуцях – 42 рублі

На чыгуначнай станцыі і яе прыпыначных пунктах міліцыяй ажыццяўляюцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на выключэнне фактаў траўміравання людзей на чыгунцы. На жаль, у бягучым годзе, 4 мая, быў зафіксаваны выпадак смяротнага траўміравання жыхаркі нашага раёна на перагоне Стоўбцы – Гарадзея хуткім поездам № 21 Масква – Прага. Чыгунка адносіцца да зоны павышанай небяспекі і, як правіла, […]

Continue reading …

Заўсёды гатовы

No Comment
Заўсёды гатовы

Якое вясковае свята без артыстаў, асабліва мясцовых, здатных на гучныя, гарэзлівыя песні ды імклівыя танцы. Святочныя фэсты ў Засуллі заўсёды гатовы аздобіць канцэртным выступленнем гурт Дома культуры. Фота Васіля Зянько

Continue reading …
Гранулы, якія не грэюць

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці праведзены пазапланавы маніторынг эфектыўнасці выкарыстання Дзяржынскім, Клецкім і Валожынскім філіяламі ДП «Мінаблпаліва» абсталявання па вытворчасці паліўных гранул (пелет), а таксама прытрымлівання патрабаванняў заканадаўства пры захоўванні гэтай прадукцыі. Устаноўлены шэраг недахопаў, што патрабуюць прыняцця мер рэагавання. У арандаваных дзяржынскім філіялам памяшканнях у в. Дзямідавічы выяўлена абсталяванне па вытворчасці паліўных гранул, якое […]

Continue reading …
Вытворцы – спажыўцы паліўных рэсурсаў

Пракуратурай раёна праведзена праверка выканання прадпрыемствамі раёна, якія з’яўляюцца вытворцамі і, адначасова, спажыўцамі паліўна-энергетычных рэсурсаў, патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 14.06.2007 «Аб прыярытэтных накірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы». Устаноўлена, што ААТ «Торфабрыкетны завод Нёман», ААТ «Навасвержанскі лесазавод» і РУП «Стаўбцоўскае АКС» дапускаюцца парушэнні патрабаванняў заканадаўства, у тым ліку заканадаўства аб захаванасці маёмасці. […]

Continue reading …
Квітней сярод школаў іншых

Сёння, 10 снежня, Мікалаеўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа святкуе 150-годдзе пачатку адукацыі ў мясцовасці. З гэтай нагоды мы даём слова выпускніцы 1975 года Мікалаеўшчынскай школы, а цяпер – дырэктару гэтай навучальнай установы Ліліі Кротавай. …У 1866 годзе ў бедным, закінутым сяле, дзе налічвалася каля 100 драўляных хат, адбылася важная […]

Continue reading …
Дваццаць шэсць гадоў на трактары

У механізатара ААТ «Рубяжэвічы» Сяргея Лабуна звычайная сялянская біяграфія. Уся яго працоўная дзейнасць звязана з мясцовай гаспадаркай. Скончыў школу і працаваў слесарам у калгасе імя Гастэлы. Пасля службы ў арміі тонаўскі хлопец уладкаваўся адразу вадзіцелем. Прафесію гэтую атрымаў у Дзяржынскім ПТВ. Меў і пасведчанне трактарыста – здаў экзамен у Рубяжэвіцкім вучэбна-вытворчым камбінаце, куды разам з […]

Continue reading …

Надзённае

No Comment
Надзённае

Генадзь Цвірка са Скамарошак, Уладзімір Пашковіч і Станіслаў Грывачэўскі са Стоўбцаў, Станіслаў Сахар з Шашкоў падчас сустрэчы маюць шмат тэм для размовы. Гутарка не толькі аб мінулым, адпачынку, дамашніх клопатах, але і аб надзённым. Ветэраны працы і цяпер не адрываюцца ад грамадскага жыцця, удзельнічаюць у многіх раённых мерапрыемствах і святах. Фота Васіля Зянько   ДАРЫЦЬ […]

Continue reading …
Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне чатыры шлюбы, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі восем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Алег Ліпніцкі, Дар’я Агароднікава, Цімафей Дзям’янка, Вікторыя Рыпінская, Тамярлан Грэскі, Ілья Копач, Мікіта Латышэвіч і Аляксей Капейчанка. Зямны шлях закончыўся для 13-ці жыхароў раёна. У пажарнай часці згадалі пажар у Найдзёнавічах, дзе агнём знішчана […]

Continue reading …
Page 1 of 212