ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » Нумар № 97 (10 046)
Ля нашай ёлкі – малыя даследчыкі

Ля нашай ёлкі – малыя даследчыкі

Зноў у раёне адбыўся традыцыйны конкурс даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту (ад 5 да 7 гадоў) і малодшых школьнікаў «Я – даследчык».  Гімназія № 1 прадаставіла для іх выдатныя ўмовы для абароны сваіх работ. На конкурс была прадстаўлена 51 работа даследчага характару з 28 устаноў адукацыі – 10 дашкольных і 18 – агульнай сярэдняй адукацыі. […]

У гасцях у сям’і Васільевых

Год назад у нашым раёне быў адкрыты першы дзіцячы дом сямейнага тыпу. Ён размешчаны ў Стоўбцах на вуліцы паўночнага мікрараёна райцэнтра з прыгожай назвай Бярозавая. Згоду на прапанову органаў дзяржаўнай апекі засяліць дом дала прыёмная cям’я з багатым вопытам – Аляксандр і Кацярына Васільевы. Ім таксама прыйшлося перажыць унутраныя хваляванні, каб пакінуць свой уласны дом […]

Continue reading …
З чым у вас асацыіруецца сустрэча Новага года?

У кожнага з нас і сапраўды Новы год асацыіруецца з нечым сваім.  І ў кожнага чалавека склалася нейкая свая афарбоўка гэтага свята. З чым у вас асацыіруецца сустрэча Новага года? Гэтае пытанне мы з задавальненнем задалі нашым чытачам.   Любоў ВЯРЦЕЙКА, загадчыца сектара архіўнай работы: –              З мандарынамі, упрыгожанай ёлкай, з навагодняй мішурой, з усмешкамі, […]

Continue reading …

На фінішы года

No Comment
На фінішы года

АДРАЗУ ХЛЕБ, А ПОТЫМ – ДА ХЛЕБА Якім бы багатым і арыгінальным па афармленні ні быў святочны стол, галава ўсяму – хлеб. У нашым горадзе працуе прыватны цэх, які дастаўляе для гараджан свежую выпечку ў павільён № 14 на рынку «Лебедзь». Тут можна купіць не толькі хлеб, але і кандытарскія вырабы, аб чым расказвае нам […]

Continue reading …
Каб жыць дастойна, прыгожа, багата

НОВАБУДОЎЛІ НОВАГА ГОДА Дзяржаўным прадпрыемствам «УКБ Стаўбцоўскага раёна» аб’яўлены таргі на вызначэнне падраднай арганізацыі для будаўніцтва ў Стоўбцах у будучым годзе 60-кватэрнага жылога дома паводле дзяржзаказу. – Дом будзе ўзводзіцца побач з фізкультурна-аздараўленчым комплексам, а кватэры ў ім атрымаюць тыя, хто знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Заяўкі ўжо падалі больш за […]

Continue reading …
Паўвекавая біяграфія торфабрыкетнага

На фінішы 2015 года адсвяткавала свой 50-гадовы юбілей ААТ «ТБЗ «Нёман». 17 снежня 1965 года Саветам Міністраў БССР было прынята рашэнне аб заснаванні завода. Будаваўся ён непадалёку ад Шашкоў шпаркімі тэмпамі, і ўжо ў лютым 1968 года была выпушчана першая прадукцыя. Запатрабаванасць яе заўсёды была высокай – старажылы сцвярджаюць, што ў савецкі час чарга за […]

Continue reading …
Прымяненне знойдуць энергія і талент маладых

ВЯСЕЛЬНАЕ ПАДАРОЖЖА ПА МАСКВЕ Сёлета ў асабістым жыцці Сяргея Амельчыца і Аліны Саванец адбылася важная і прыемная падзея – напрыканцы жніўня яны ўзялі шлюб. Сяргей вучыцца на апошнім курсе Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта і пасля яго заканчэння прыедзе на працу інжынерам-механікам у ААТ «Жацерава». Кіраўніцтва гаспадаркі з нецярпеннем чакае маладога спецыяліста, якога падтрымлівала матэрыяльна на […]

Continue reading …
На галоўную ёлку краіны

24 снежня ў Палацы Рэспублікі сталіцы адбылася дабрачынная галоўная ёлка краіны з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Пяць вучняў школ нашага раёна – пераможцы алімпіяд і творчых конкурсаў, дзеці са шматдзетных і прыёмных сем’яў – атрымалі права прыняць удзел у гэтым прыгожым запамінальным свяце. Разам з іншымі дзецьмі Беларусі ў гэты дзень весяліліся  вучні […]

Continue reading …
Прэс-канферэнцыя. Міншчына лідзіруе!

Выязная прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіры для рэспубліканскіх, расійскіх і раённых сродкаў масавай інфармацыі адбылася ў Лагойскім раёне. Адказваючы на пытанні журналістаў, Сямён Барысавіч зрабіў аналіз развіцця Мінскай вобласці за 2015 год. Ён адзначыў, што Мінская вобласць займае лідзіруючыя пазіцыі па ўсіх паказчыыках работы аграпрамысловага комплексу, па вытворчасці прамысловай прадукцыі, аб’ёме валавога […]

Continue reading …
Юрый Горлаў: «З цудоўным настроем і знакавымі падзеямі – у 2016 год!»

Гадзіннік адлічвае апошнія хвіліны адыходзячага 2015 года. Якім выдаўся 2015 год для Стаўбцоўшчыны? Якімі знакавымі падзеямі ён запомніцца? З якімі планамі і задумкамі вы сустракаеце 2016 год? З гэтымі і іншымі пытаннямі я звярнулася да кіраўніка раёна, старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрыя ГОРЛАВА. – 2015 год адлічвае свае апошнія гадзіны. Для Стаўбцоўскага раёна ён быў […]

Continue reading …