ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » № 59 (10 105)
Дары – бяры, але і правярай

Дары – бяры, але і правярай

У сувязі з сезонам масавай нарыхтоўкі «дароў лесу» варта памятаць, што ягады і грыбы здольны назапашваць радыенукліды. Аб гэтым важна ведаць на толькі тым, хто адпраўляецца ў  лес, але і тым, хто набывае дзікарослыя грыбы і ягады, асабліва ў несанкцыянаваных месцах вулічнага гандлю: каля магазінаў, на прыпынках, уздоўж транспартных магістраляў. У дзікарослай прадукцыі нарміруецца ўтрыманне […]

Хатаву накрыла песенная хваля

Вёска Хатава, як і ўсе населеныя пункты Стаўбцоўшчыны, мае своеасаблівую гісторыю. Васямнаццаць гадоў яна была ў складзе Польшчы, што таксама пакінула след у культурнай спадчыне мясцовага насельніцтва. Пастаянна пражываюць у вёсцы 182 чалавекі, не лічачы дачнікаў. Прыгожыя душой, сваімі ўмелымі рукамі, мудрай разважлівасцю і сардэчнай шчырасцю. У мінулую суботу ў гэтай вёсцы пушчанскага краю ладзілася […]

Continue reading …
Сядзіба патанае ў кветках

Двухпавярховы дом па вуліцы Садовай у Налібаках годна вылучаецца сярод іншых у вёсцы. Гэтая вялікая сядзіба належыць Феліксу і Ганне Мазунам – неаднаразовым прызёрам конкурсу  «Дом узорнага парадку», які штогод арганізоўваецца мясцовым сельвыканкамам. Муж і жонка пабудавалі  жыллё сваімі рукамі. І адмыслова добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол яго. Прыкмячаем, што на фасадзе дома замацавана кола, на  якім […]

Continue reading …
Ганарымся абаронцам Айчыны

Якім павінен быць афіцэр? Безумоўна, выдатным спецыялістам. У той жа час і настаўнікам для сваіх падначаленых. Уменне павесці за сабою людзей – вось адно з галоўных патрабаванняў ваеннай службы. Усе гэтыя якасці належаць старшаму лейтэнанту Амельчанку Сяргею Іванавічу, начальніку разліку ЦВК і спецвылічальнага аддзялення баявога ўпраўлення радыётэхнічнай батарэі, ураджэнцу Стоўбцаў. Пасля заканчэння Ваеннай акадэміі Рэспублікі […]

Continue reading …
Адбудзецца пасяджэнне

10 жніўня 2016 года ў 15.00 у кабінеце 101 Стаўбцоўскага райвыканкама (г. Стоўцы, вул. Ленінская, 45) адбудзецца пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па пытанні рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Акруговая выбарчая камісіяСтаўбцоўскай выбарчай акругі № […]

Continue reading …

Прафілактыка

No Comment

ПАСПЯВАЕ ТОЙ, ХТО НЕ СПЯШАЕЦЦА У мэтах недапушчэння дарожна-транспартных здарэнняў па віне нецвярозых вадзіцеляў  з 25 па 31 ліпеня ў раёне прайшла рэспубліканская акцыя «Спынім бяду разам!». А 29 ліпеня на тэрыторыі раёна праведзены адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Паспявае той, хто не спяшаецца», накіраваны на прафілактыку дарожных аварый па прычыне парушэння вадзіцелямі […]

Continue reading …

Справа мужных

No Comment
Справа мужных

«Мужнасць, доблесць, сумленнасць, гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу – усе гэтыя якасці характэрны для работнікаў пажарнай службы. Паверце, тое, што вы робіце, цяжка ацаніць у матэрыяльным плане. Нярэдкая цана нашай работы – чалавечае жыццё». З такіх слоў у актавай зале раённага Цэнтра культурыі пачаў сваё выступленне начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Ільюшын. Павіншаваць […]

Continue reading …
На надзейных стальных магістралях

У першую нядзелю жніўня адзначаюць сваё прафесійнае свята людзі, ад якіх залежыць бесперабойная і надзейная работа транспарту на стальных магістралях. На станцыі Стоўбцы Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі гэтыя адказныя абавязкі ў рэжыме кругласутачнай дзейнасці па зменах выконвае 41 чалавек – саставіцелі цягнікоў, дзяжурныя па станцыі, прыёмшчыкі грузаў і багажу, білетныя і таварныя касіры, прыбіральшчыкі памяшканняў […]

Continue reading …
У Беларусі рыхтуюцца новыя меры па барацьбе з курэннем

У Беларусі ад хвароб, звязаных з курэннем, штогод памірае некалькі тысяч чалавек. Прычым вельмі часта тытунёвы дым адпраўляе на той свет працаздольных і актыўных людзей. У краіне ўжо дзейнічае шэраг нарматыўных прававых актаў, накіраваных на скарачэнне спажывання тытунёвых вырабаў. Але людзі па-ранейшаму кураць, і адных забаронных мер відавочна недастаткова, адзначае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Для […]

Continue reading …
«Маё хобі – занятак для душы»

У кожнага чалавека ёсць сваё хобі – любімая справа, якой людзі прысвячаюць увесь свабодны час. У Наталлі Луканкінай з Рубяжэвічаў – нястрыманае жаданне вязаць, вышываць, майстраваць розныя вырабы. – Многае з таго, чым зараз займаюся, асвоіла яшчэ калі была школьніцай, – расказвае Наталля Мікалаеўна, да якой мы завіталі ў госці. – І менавіта ў Бярэзінскай […]

Continue reading …
Page 1 of 212