ГАЛОЎНАЯ » Posts tagged with » № 74 (10 120)
На турнір – у Польшчу

На турнір – у Польшчу

У Польшчы праводзіцца футбольны турнір на Кубак аматараў УЕФА. Ад Беларусі ў ім будзе ўдзельнічаць каманда «Вікторыя» з Мар’інай Горкі. Прытым у рангу фіналіста адпаведных рэспубліканскіх спаборніцтваў. Калектыў «Нёман-Агра» не быў задзейнічаны ў згаданым турніры ў Беларусі, аднак футбалісты нашай каманды едуць у Польшчу. Справа ў тым, што трэнер «Вікторыі» скарыстаў магчымасць узмацніць састаў членамі […]

Беларусь прыме чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні

Беларусь прыме чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў 2019 годзе. Гэта пацвердзіў кіраўнік спраў Беларускага саюза канькабежцаў Аляксей Хатылёў. Турнір лепшых фігурыстаў Старога Свету пройдзе з 21 па 27 студзеня 2019 года. Плануецца, што чэмпіянат прыме «Мінск-Арэна». Акрамя сталіцы Беларусі на правядзенне чэмпіянату Еўропы-2019 прэтэндавалі Заграб, Грац, Кіеў і Талін. Кантынентальны форум у 2017 годзе […]

Continue reading …
Аб чысціні дарог і «ўраджаі» бескультур’я

Журналіст газеты разам з прадстаўніком санітарнай службы праехалі па тэрыторыі раёна і ўбачылі, як выглядаюць нашы дарогі і прыпыначныя пункты на іх. Дарогі, як справядліва зазначаюць, – наша агульнае багацце, і яго неабходна берагчы ўсім разам. Самае простае, што можа зрабіць для гэтага кожны, не зважаючы на род заняткаў, – быць культурным карыстальнікам. Да прыкладу, […]

Continue reading …

Прамыя лініі

No Comment
Прамыя лініі

У суботу, 1 кастрычніка, з 09.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з першым намеснікам старшыні райвыканкама КОЛЯСЕНЕМ Дзянісам Сяргеевічам. Пытанні на прамую лінію падавайце па тэл. 7-75-02.

Continue reading …
Юныя стаўбчане – на вяршыні «Капыльскіх пагоркаў»

Рэспубліканскія спаборніцтвы па эстафетным бегу «Капыльскія пагоркі», як і штогод восенню, сабралі і вядомых лёгкаатлетаў, і маладых спартсменаў. І вельмі прыемна, што ў разрадзе дзіцячых і юнацкіх камандаў, якія заваявалі ганаровыя прызы, былі і прадстаўнікі Стаўбцоўшчыны. Эстафета, дзе патрабуюцца і хуткасць бегу, і імклівасць рэакцыі пры перадачы эстафетнай палачкі, – камандны від спорту. Поспех жа […]

Continue reading …
У рэабілітацыйнай праграме – уся сям’я

Падчас правядзення сесіі раённага Савета, дзе абмяркоўвалася пытанне аб рэалізацыі Комплекснага плана мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце мер па супрацьдзеянні ўжыванню алкаголю, наркотыкаў і іншых згубных для арганізма чалавека рэчываў, перад дэпутатамі з інфармацыяй выступіла галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Глебка. Яна агучыла накірункі работы медустановы і праблемы, з якімі сутыкаюцца спецыялісты. Прысутныя маглі выказаць […]

Continue reading …
Прафесія без права на памылкі

У верасні аднавіла работу стацыянарнае аддзяленне, якое называюць тэрапіяй-2, што месціцца ў асобным будынку, дзе і інфекцыйнае. На летні перыяд медыцынскі персанал пайшоў у адпачынак, у аддзяленні былі праведзены рамонт, дэзынфекцыя, іншыя неабходныя планавыя мерапрыемствы. Пачатак восені суправаджаецца абвастрэннем хранічных захворванняў, прастудных, у паветры пачынаюц «гуляць» вострыя рэспіраторныя інфекцыі. І 25 ложкаў тэрапіі-2 заўсёды запатрабаваны. […]

Continue reading …
Калі ласка, на мерапрыемства!

У пятніцу, 30 верасня, у раённым Цэнтры культуры адбудзецца мерапрыемства з канцэртнай праграмай, прысвечанае Дню пажылых людзей. На вашы пытанні адкажуць прадстаўнікі арганізацый і службаў раёна. Пачатак у 15.00.

Continue reading …
Племянной справе – увага

У жывёлаводаў раёна лічыцца падзеяй правядзенне штогадовага конкурсу тэхнікаў-асемянатараў. У гэтым годзе ён прайшоў 28-мы раз. Конкурс адметны тым, што з’яўляецца атэстацыйным, гэта свайго роду экзамен на адпаведнасць пасадзе і на кваліфікацыю. Таму ў ім прымаюць удзел усе тэхнікі-асемянатары жывёлагадоўчы фермаў раёна – іх 52 чалавекі. Сярэдні ўзрост гэтых спецыялістаў у раёне складае 42 гады. […]

Continue reading …
Гэта наш стаўбцоўскі кірмаш

Гэтая нядзельная раніца на Цэнтральным, ці як яго яшчэ называюць Калгасным, рынку райцэнтра была асабліва ажыўленай. Восеньскі кірмаш – выдатная магчымасць усім, хто мае патрэбу, забяспечыць сябе неабходнымі прадуктамі харчавання, найперш дарамі палеткаў, садоў і агародаў. І хто крыху прыпазніўся, таму няпроста было знайсці месца для паркоўкі свайго легкавіка. Іншыя скарыстоўвалі прасцейшы транспарт – веласіпеды, […]

Continue reading …
Page 1 of 212