20 апреля в Беларуси отмечается католическая Пасха

Дзень поўны радасці настаў, сёння Пан Хрыстус з гробу ўстаў,
Змёртвыхпаўстання прыклад даў.
Аллелюя, аллелюя! Аллелюя!
Дарагія браты і сёстры, шаноўныя чытачы газеты “Прамень”!
Ад усяго сэрца віншую вас са святам Вялікадня!
Няхай вера ў Змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста, Які ідзе з намі па дарогах штодзённага жыцця, будзе для нас крыніцаю моцы ў супраціўленнях, надзеі – у расчараваннях, супакою – у хваляваннях, а таксама крыніцаю любові, якая перамяняе свет.
Няхай Уваскрослы Хрыстус робіць нас здольнымі сведчыць, што толькі ў Богу і Яго Слове, увасобленым у штодзённым жыцці, можна знайсці сапраўдную радасць.
Хрыстус Уваскрос! – Сапраўды Уваскрос і жыве сярод нас!
Шчаслівых, поўных надзеі, радасці і здароўя святаў Уваскрасення Хрыста!
З павагай і найлепшымі пажаданнямі ксёндз канонік і дэкан Стаўбцоўскі Мар’ян ШЭРШАНЬ, пробашч Рымска-каталіцкай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Налібаках