Меню

25 снежня — Ражджаство Хрыстова

Общество

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Сардэчна віншуем вас з Ражджаством Хрыстовым. Гэтае свята з’яўляецца невычэрпнай крыніцай духоўнай радасці, уваходзіць у кожны дом і накіроўвае людзей на здзяйсненне высакародных учынкаў, клопат аб блізкіх. Ражджаство Хрыстова нясе з сабой урачыстасць святла, любові, надзеі.

Жадаем вам, каб узвышаныя пачуцці, звязаныя з Ражджаством, не пакідалі вас у паўсядзённым жыцці, а цяпло свята штогод сагравала родных і блізкіх. Здароўя ўсім, дабрабыту, шчасця і здзяйснення жаданняў.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Рекомендуем