Меню

ААТ «Дзераўное» працуе на вынік

Общество

У ААТ «Дзераўное» робяцца захады для павелічэння вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

Людзі рупяцца, працуюць на вынік. У кожнага жывёлавода ёсць жаданне мець вышэйшы паказчык, бо ад гэтага залежыць заработная плата. Сёлета дасягнуты некаторы прырост па надоях малака ў адносінах да мінулагодняга паказчыка. Кіраўніцтва таварыства разумее, што без сучасных тэхналогій жаданага не дасягнуць, таму стараецца  стварыць людзям належныя ўмовы для працы, а жывёле – для ўтрымання. На МТФ «Ніўнае» маленькія цяляты цяпер стаяць у новым прафілакторыі, які ўзведзены сёлета. Памяшканне разлічана на 200 галоў.

У лістападзе плануюць увесці ў строй дзеючых новы малочнатаварны комплекс, будаўніцтва якога завяршаецца ў Хатаве. Травяных кармоў назапасілі больш, чым летась, у прыватнасці кукурузнага сіласу. Пастараюцца накарміць дойны статак, каб надоі ў зімова-стойлавы перыяд не зменшыліся.

 Надзея БАТАЛКА

Рекомендуем