Меню

Адміністрацыя раёна павіншавала аграрыяў з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Общество

Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі

і перапрацоўчай прамысловасці

аграпрамысловага комплексу, ветэраны

аграрнай галіны!

Віншую вас з прафесійным святам. Яно аб’ядноўвае ўсіх тых, чыя праца заўсёды была і застаецца запатрабаванай нашай эканомікай і грамадствам, хто любіць родную зямлю, хто сваім добрасумленным стаўленнем да справы, майстэрствам павялічвае яе багацце.

Напярэдадні свята ў нас ёсць магчымасць ацаніць вынікі працы і пашукаць рэзервы, каб у наступным годзе дасягнуць яшчэ больш важкіх ураджаяў і паказчыкаў.

Праца ў сельскагаспадарчай галіне ніколі не была лёгкай, за кожным дасягнутым вынікам стаіць дзейнасць соцень людзей. Разам у нас шмат атрымліваецца.

Уменне і прафесіяналізм людзей, захаванне тэхналагічнай дысцыпліны, набыццё складанай сельскагаспадарчай тэхнікі і глебаапрацоўчых агрэгатаў дазволілі дабіцца пэўных вынікаў у вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Ніякія ўмовы надвор’я, ваганні рынку і іншыя цяжкасці не могуць перашкодзіць нашаму развіццю, руху наперад да пастаўленых мэт.

Аграрыі Стаўбцоўшчыны штодзень пацвярджаюць свой прафесіяналізм на полі і на фермах. Разам з імі працуюць арганізацыі, якія аказваюць дапамогу ў тэхнічным абслугоўванні сельскагаспадарчай галіны, прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці.

Вядзецца мадэрнізацыя вытворчасцей і будаўніцтва новых аб’ектаў, што дае магчымасць значна палепшыць умовы працы. Прадпрыемствы ўмацоўваюцца, калектывы пастаянна працуюць над якасцю прадукцыі. Менавіта гэта і ёсць тыя стандарты, на якія нам неабходна арыентавацца і надалей.

Паважаныя рупліўцы, ветэраны працы! Ад усёй душы жадаю кожнаму з вас новых вытворчых дасягненняў, моцнага здароўя, стабільнасці, дабрабыту, душэўнага цяпла і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Дзяніс КОЛЯСЕНЬ,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

 

Дарагія жыхары Стаўбцоўшчыны!

Віншуем вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Аграпрамысловы комплекс быў і застаецца стратэгічным складальнікам не толькі эканомікі раёна, але і нацыянальнай эканомікі ў цэлым. Вы, хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, забяспечваеце прамысловую бяспеку дзяржавы. Дзякуючы вашым залатым рукам, мудрасці, ведам і вопыту дасягаюцца высокія вынікі.

Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны галіны. Вы заклалі трывалую аснову для стабільнага функцыянавання аграпрамысловага комплексу раёна.

Жадаем усім моцнага здароўя, міру, згоды і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт                                                                             

Раённы Савет дэпутатаў

Рекомендуем