Меню

«Белтэлекам» праводзіць пераключэнне абанентаў на высокатэхналагічныя лініі сувязі

Общество

На Стаўбцоўшчыне ідзе пераключэнне на валаконна-аптычныя лініі сувязі абанентаў «Белтэлекама» ў Старым Свержані, Драздах, Ператоках, Наваколасаве

І ў Стоўбцах пераключэнне закранула домаўладальнікаў цэлага квартала – ад вуліц Сацыялістычнай, Якуба Коласа, Свярдлова, Лермантава, Дзяржынскага, Церашковай, Суворава, Палявой і інш. да вуліцы Задвор’енскай.

– Бягучы год адметны рэкорднымі аб’ёмамі будаўніцтва сучасных ліній сувязі. Дзякуючы гэтаму атрыманне якасных паслуг становіцца рэальнасцю для жыхароў прыватнага сектара ў горадзе і вяскоўцаў, – сцвярджае начальнік участка продажу паслуг Дзяржынскага занальнага вузла электрасувязі Таццяна Салавей.

– Акрамя тэлефаніі дадзены штуршок і для развіцця іншых паслуг?   

– Валаконна-аптычныя лініі сувязі дазваляюць вывесці на іншы ўзровень не толькі тэлефонную сувязь. Такім чынам укараняецца комплекс высокатэхналагічных рашэнняў, які ўключае высакаскорасны інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне, «Відэакантроль», «Лакальную сетку», «Воблачную АТС» і іншыя сучасныя паслугі, прывабныя для канкрэтнага карыстальніка, у тым ліку і ў сферы бізнесу.

Кампаніяй «Белтэлекам» прапануецца больш за 70 відаў такіх паслуг. Магу сказаць, што насельніцтвам запатрабаваны пакет «ЯСНА» з разнастайнай лінейкай тарыфных планаў, сярод якіх можна выбраць аптымальныя для сябе наборы.

– Дарэчы, жыхары шматпавярховага мікрараёна Стоўбцаў у ліку першых у раёне сталі карыстацца паслугай «Відэакантроль» і ацанілі яе перавагі.

– З дапамогай гэтай паслугі карыстальнікі з ліку фізічных асоб і арганізацый з розных сфер дзейнасці вырашаюць пытанні бяспекі і захаванасці маёмасці, эфектыўнасці тэхналагічных працэсаў. «Белтэлекам» прапануе «Відэакантроль» пад ключ – ад індывідуальнага праекта да яго тэхнічнай рэалізацыі і эксплуатацыі з кругласутачным доступам да відэа з камер у рэжыме рэальнага часу.

Між іншым, калі звярнуцца ў сэрвісны цэнтр кампаніі, то можна набыць не толькі  паслугі і дадатковыя сэрвісы, але і неабходныя для сябе гаджэты і іншае на выгадных умовах.

– Раскажыце пра перспектывы далейшай лічбавізацыі нашага горада.

– На Міншчыне ў рамках дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» запушчаны новы праект – «Мой горад». У найбліжэйшы час плануецца запуск мабільнай праграмы і ў Стоўбцах, што дазволіць жыхарам горада і раёна атрымаць просты і зручны доступ да дзяржаўных і прыватных арганізацый, а кожная арганізацыя, якая стане ўдзельніцай праекта, атрымае магчымасць больш камфортнага ўзаемадзеяння з карыстальнікамі праз лічбавыя інструменты, у тым ліку праз анлайн-сэрвісы.

Мяркую, што ўкараненне гэтага праекта паскорыць распаўсюджванне інфраструктуры на імклівым рынку інфатэлекамунікацыйных паслуг.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем