Меню

Бібліятэка Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў запрашае паўдзельнічаць у акцыі

Общество

У бібліятэцы Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў праводзяцца розныя мерапрыемствы: лекцыі, выстаўкі, сустрэчы, канцэрты, конкурсы.

Існуюць клубы па інтарэсах: аматараў прозы і паэзіі, рукадзелля і г. д.

Некаторыя прыходзяць сюды адпачыць душой, а хтосьці – па веды. Мы аказваем дапамогу ў выбары літаратуры не толькі ў сценах бібліятэкі, але і ў чытальнай зале, аддзяленнях рэабілітацыі.

Беручы кнігу ў рукі, акунаешся ў свет адкрыццяў, пачуццяў, прыгод. Калі чалавек не любіць чытаць, значыць, ён не знайшоў сваю кнігу, а кожная кніга чакае свайго чытача.

У нашай бібліятэцы ўстанавілі новыя стэлажы, на якіх размясцілася літаратура розных жанраў.

Многія жыхары горада і раёна адгукнуліся на нашу дабрачынную акцыю «Падары бібліятэцы кнігу», якая працягнецца да 31 снежня. Прыміце ўдзел і вы, чытачы газеты «Прамень».

Галіна ГРЫГОР’ЕВА, бібліятэкар Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў

Рекомендуем