Меню

Былыя аднагрупнікі Вадзім Грыгаровіч і Міхаіл Емяльянаў сталі калегамі

Общество

У калектыў ліцейшчыкаў філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы ўліліся два маладыя спецыялісты – інжынеры-тэхнолагі Вадзім Грыгаровіч і Міхаіл Емяльянаў.

У БНТУ хлопцы былі аднагрупнікамі, а год таму, пасля размеркавання, сталі яшчэ і калегамі.

Вадзім Грыгаровіч і Міхаіл Емяльянаў – інжынеры-тэхнолагі вытворчасці высокадакладнага, высокатрывалага чыгуннага ліцця

– Адчуванні ў нас – непараўнальныя, планы – доўгатэрміновыя, – прызнаюцца абодва. – Радасна, што працуем на новай вытворчасці. Работы сапраўды шмат. Але ад аб’ёмаў напрамую залежыць і наша заработная плата.

Вадзім Грыгаровіч вярнуўся на малую радзіму і – немалаважна – працягнуў працоўную дынастыю. У філіяле маторнага завода працуе вадзіцелем яго бацька.

Гісторыя ж Міхаіла Емяльянава – абсалютна нетутэйшая. Малады чалавек родам з г. Бабруйска, жыве ў інтэрнаце, які выдзеліла яму прадпрыемства. Кажа, што нядрэнна наладзіў свой побыт і ўжо знайшоў куды пайсці ў Стоўбцах у вольны час. Сапраўдная адметнасць маладога інжынера-тэхнолага – экстравагантныя вусы. Здаецца, пад імі пастаянна блукае ўсмешка. Аднойчы Міхаіл паспрабаваў збрыць іх, але калегі не адобрылі. Папрасілі «вярнуць» вусы на месца, пацвельваючы яго знакамітым жартам «А дзе той самы Мюнхгаузэн?».

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем