Меню

«Фільм «Прэзідэнцкі аркестр» уразіў». У кінатэатры «Беларусь» у Стоўбцах адбыўся паказ дакументальнай кінастужкі

Общество

 З 17 па 24 лістапада ў Мінску і рэгіёнах Беларусі дэманструюцца фільмы ХХІХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Дэвіз  кінафоруму — «Ствараем будучыню».

Падчас кінафестывалю прэм’ерныя паказы фільмаў праходзяць у кінатэатрах Мінскай вобласці. У шматфункцыянальнай грамадскай прасторы «Кінатэатр «Беларусь» у Стоўбцах для гледачоў прадстаўлены мастацкія карціны вытворчасці кінастудыі «Беларусьфільм»: «Прэзідэнцкі аркестр», «Здабыццё веры», «Азарычы. Палеская трагедыя», «Кіношнікі», а таксама фільм «Апошні сведка» (Расія).

Мы пабывалі на дакументальным фільме «Прэзідэнцкі аркестр», знятым рэжысёрам Дзмітрыем Сарокам да 20-годдзя Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. Перад пачаткам кінасужкі гледачам уключылі відэавіншаванні ад міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча і старшыні ХХІХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» Аляксандра Яфрэмава.

Гледачоў уразіў дакументальны фільм.

Вольга НАВІЦКАЯ:

— Самае цікавым быў аповед пра ўнутранае жыццё калектыву аркестра. Спадабалася, як выразна паказалі музычныя інструменты, рухі рук аркестрантаў. Уразіла выкананне мелодый на даху Палаца Рэспублікі ў Мінску. Гэты фільм варта паглядзець.

Аксана ГІДАЯТХАНАВА:

— Атрымалася эмацыянальна. Кожны з аркестрантаў са сваім характарам, аднак іх аб’ядноўвае адно – музыка. Глядзела фільм не адрываючыся.

Марына КУТАС, фота аўтара

 

Рекомендуем