Меню

Фотафакт: у Стоўбцы прыйшла сапраўдная зіма

Общество

Снегапад прынёс сапраўдную зіму і прымусіў вывезці на ачыстку дарог і вуліц спецыялізаваную тэхніку.

Рэдакцыя газеты праехала па асноўных вуліцах Стоўбцаў і пераканалася, што вядзецца іх пасыпка пясчана-салянай сумессю. На пешаходных пераходах і прыпынках грамадскага транспарту ў горадзе працуюць з рыдлёўкамі  работнікі камунальный службы.  

Як арганізавана гэта работа на Стаўбцоўшчыне, мы пацікавіліся ў намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Цывакі:

У сувязі са снегападам працуюць дарожныя і камунальныя службы. На ачыстцы і пасыпцы ўчасткаў абласных і рэспубліканскіх дарог, аўтамагістралі М 1  на тэрыторыі раёна задзейнічаны 12 адзінак тэхнікі ДЭУ № 62 і ДРБУ № 135. У горадзе працуюць чатыры адзінкі тэхнікі Стаўбцоўскага АКС, у тым ліку мінітрактар для ачысткі тратуараў. Работа працягнецца і ноччу, у другую змену.    

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара
Рекомендуем