Меню

Галоўны спецыяліст Ларыса Дзясятнік мае сваю формулу поспеху

Общество

Дасягненні галоўнага спецыяліста з «Вялікага Двара» прызнаны і ў гаспадарцы, і ў раёне.

Ларыса Дзясятнік звыш трыццаці гадоў жыцця аддала працы ў жывёлагадоўлі. І выбрала спецыяльнасць заатэхніка свядома. Яшчэ падчас вучобы ў інстытуце зразумела, які нялёгкі гэта хлеб, але, маючы цвёрды характар, здолела спраўдзіцца ў прафесіі.

Дзякуючы яе багатаму вопыту ладзяцца справы ў малочным і мясным цэхах ААТ «Вялікі Двор» і ААТ «Жацерава», у якіх яна курыруе жывёлагадоўчую галіну. У галоўнага спецыяліста свой, напрацаваны падыход да арганізацыі работы, і накірунак выбраны правільны. Аб гэтым сведчаць вынікі, якія з кожным годам павялічваюцца. Работнікі абодвух таварыстваў працуюць зладжана, і сёлета жывёлаводы на перадавых пазіцыях. У вядзенні вытворчых спраў у галоўнага спецыяліста з дырэктарам таварыства Аляксандрам Дударэвічам поўнае ўзаемаразуменне.

Ларыса Аляксандраўна аддаецца рабоце, якая штодзень займае ў яе палову сутак, без астатку. Галоўны заатэхнік пастаянна ў гушчыні людзей і спраў. Умее ладзіць і з моладдзю, і з пажылымі людзьмі.

Заўсёды пажартуе і таму, хто заслужыў, абавязкова скажа добрае слова.

Жанчына з аптымізмам працягвае крочыць па  жыцці, якое, як сама лічыць, удалося.

Надзея БАТАЛКА

Фота Наталлі КЛЫГАЧ

Рекомендуем