Меню

«Куды дзець аконнае шкло?» Даведаліся, дзе ў Стоўбцах сдаць другасныя рэсурсы

Ганна Шакель з Семенчыцаў сутыкнулася з праблемай, куды дзець аконнае шкло.

Адразу пасля ўстаноўкі шклопакетаў старыя рамы былі прыстасаваны «пад парнік», але з часам яны згнілі. У Стаўбцоўскім АКС патлумачылі, што закупляюць у неабмежаваным аб’ёме шкляныя бутэлькі і слоікі. Аконнае шкло – не, бо яго адмаўляецца прымаць прадпрыемства «Белрэсурсы». Прычына ў тым, што гэта зусім іншы від шкла, які патрабуе сваёй тэхналогіі плаўлення.

Для ўтылізацыі аконнае шкло можна вынесці ў адмысловы кантэйнер, прызначаны менавіта для шкла, або закапаць яго на прысядзібным участку.

Нагадаем, што ў раёне акрамя шкла актыўна закупляюцца такія другасныя рэсурсы, як адходы палімераў, паперы, адпрацаваныя шыны і бытавая электратэхніка.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем