Меню

Ладзілі батлеечны мініспектакль і чыталі вершы. Паглядзіце, як у Стоўбцах адзначылі Дзень інвалідаў

Общество

У раённым Цэнтры культуры прайшла канцэртная праграма, прысвечаная Дню інвалідаў Рэспублікі Беларусь.

Актыўны ўдзел у ёй прынялі і людзі з інваліднасцю, якія спявалі, чыталі вершы і нават зладзілі батлеечны мініспектакль.

Акрамя таго, у фае ладзілася выстаўка творчых работ членаў раённай арганізацыі інвалідаў і наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Стаўбцоўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Да людзей з інваліднасцю, якія сабраліся ў зале, звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская, начальнік ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Навіцкая, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аксана Жыбуль, клірык сабора святой праведнай Ганны Аляксей Кручко, старшыня раённай арганізацыі інвалідаў Зінаіда Катлашэўская і інш.

За дабрачынную дапамогу і падтрымку ўручаны падзякі тым, хто цесна ўзаемадзейнічае з тэрытарыяльным цэнтрам. Святочныя нумары прысутным падарылі і работнікі раённага Цэнтра культуры.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем