Меню

Маладому эканамісту Дзмітрыю Бурнэлю даручаюць пытанні цэнаўтварэння

Общество

Маладому эканамісту Дзмітрыю Бурнэлю прарочаць перспектыўнае будучае, імклівы кар’ерны рост.

У Стаўбцоўскім філіяле ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» ён працуе няпоўныя тры гады (пасля заканчэння Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта), але за гэты час вывучыў спецыфіку перапрацоўчага прадпрыемства і набраўся каштоўнага вытворчага вопыту.

Дзмітрый Бурнэль – эканаміст па цэнаўтварэнні Стаўбцоўскага філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната

Адказны за пытанні цэнаўтварэння, ён такім чынам уплывае на фінансавы дабрабыт філіяла, фарміраванне патэнцыялу для яго далейшага развіцця.

«Граматны эканаміст – гэта будучы кіраўнік», – слушна разважае дырэктар Вячаслаў Салей, звяртаючы ўвагу на ініцыятыўнасць і вытрымку Дзмітрыя на шляху прафесійнага станаўлення.

Варта зазначыць, што ў філіяле сярэдні ўзрост кіраўніцкага складу дзесьці 35 гадоў, таму побач з Дзмітрыем можна сустрэць нямала яго равеснікаў-калег.

«Мне імпануе атмасфера калектыву, дзе працуе шмат моладзі. І само прадпрыемства выглядае цікавым, бо займаецца вырабам сучаснай запатрабаванай прадукцыі», – кажа Дзмітрый Бурнэль.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем