Меню

Марына Даманцэвіч стала лепшай у міжнародным марафоне

Общество

У г. Магілёве адбыўся маштабны міжнародны марафон (42.195 км). Адным  з найбольш значных момантаў сталі забегі на марафонскай дыстанцыі сярод мужчын і жанчын.

Уладальніцай залатой узнагароды і Кубка Рэспублікі Беларусь стала былая выхаванка Дзераўнянскай ДЮСШ Марына Даманцэвіч. Яе вынік – 02:34:59. Другое месца заняла Ганна Максімава, трэцяе месца – Вераніка Важнік.

Вось што сказала Марына Даманцэвіч: «Першыя 30 км былі лёгкімі, пасля стала крыху цяжэй, але я дабавіла хуткасці. Хацела прабегчы лепей. Я стартавала пад першым нумарам і прыбегла да фінішу таксама першай. Гэта мая дыстанцыя. Я даказала ўсім, што з’яўляюся лідарам марафону». Лёгкаатлетка заваявала залаты медаль і ў камандным заліку.

Пажадаем Марыне Даманцэвіч паказаць выдатны вынік у міжнародным марафоне, які адбудзецца 11 лістапада ў г. Гродна.

Леанід НАРАНОВІЧ

Рекомендуем