Меню

На ААТ «ТБЗ «Нёман» дзейнічае электронная прахадная

Общество

На прадпрыемстве больш чым год таму быў устаноўлены комплекс сістэмы алкатэсціравання, які дазваляе кантраляваць своечасовыя прыход на работу і адыход з яе, а таксама фізічны стан работніка, у першую чаргу яго цвярозасць, тэмпературу цела.

Вартаўнік Леанід Бурдукевіч падчас заступлення на дзяжурства таксама праходзіць праз сістэму алкатэсціравання

Гэта дысцыплінуе работнікаў і, паралельна з прафілактычнай работай у калектыве, дазваляе пазбягаць розных негатыўных момантаў. Дарэчы, каб апаратура засведчыла цвярозы стан, дастаткова проста зрабіць выдых.
– Фактаў парушэння працоўнага заканадаўства ў нас у апошні час не выяўлена, – удакладняе начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Іна Круглінская.
Вытворчасць торфабрыкетаў ажыццяўляецца пазменна, таму і графік работы вартаўнікоў на прахадной 12-гадзінны.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем