Меню

На Стаўбцоўшчыне рэалізоўваюць свежую рыбу

Экономика

З надыходам восені ў Хатаве штодзень рэалізуюць па 100-120 кг свежай рыбы.  

Вытворцы пастаўляюць яе згодна з заяўкамі і ў гандлёвую сетку рэспублікі.

– Для масавага адлову чакаем асенняе надвор’е. Аптымальная тэмпература вады, пры якой рыба добра транспартуецца, – 10-12 оС, – заўважае начальнік участка па вытворчасці рыбы і базы адпачынку «Хатава» племптушкарэпрадуктара «Бройлер» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Юрый Шугаеў.

У рыбгасе вырошчваюць карпа, белага амура, таўсталобіка і карася.

«У планах на наступны год – развядзенне каштоўнага віда рыбы, фарэлі, тым больш што ў рэспубліцы з’явіўся свой завод па вытворчасці рыбных кармоў», – акрэслівае Юрый Шугаеў.

Сёлета на ўчастку плануюць вырасціць не менш за 60 тон таварнай рыбы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем