Меню

На чым грунтуецца справядлівасць суда? Даведаліся ў судзе Стаўбцоўскага раёна

Общество

Павага чалавечай годнасці, бездакорнае веданне законаў, стрыманасць і чысты розум — галоўныя складальнікі, на якіх грунтуецца справядлівасць суда.

У судзе Стаўбцоўскага раёна працуюць толькі жанчыны-суддзі. Яны ведаюць: суддзёй быць няпроста, нагрузка каласальная, але падчас размовы ні адна не выказала шкадаванне аб абраным шляху.

Разгляд спраў патрабуе вялікага псіхалагічнага напружання, — гаворыць старшыня суда Стаўбцоўскага раёна Людміла Шуцько. — Людзі падчас судовага пасяджэння дазваляюць сабе недапушчальныя рэчы, парушаюць рэгламент працэсу. Таму трэба валодаць вялікім цярпеннем, вытрымкай, каб выканаць нормы працэсуальнага заканадаўства.

Гэтая праца патрабуе ўважлівасці, цярпення, жадання паглыбіцца, разабрацца ў дэталях і дробязях. Але самае галоўнае — трэба ўмець аднаасобна прымаць рашэнне і браць за яго адказнасць.

Аналізуючы справы, якія разгледжаны ў судзе ў бягучым годзе, трэба адзначыць, што значна больш стала спрэчак па жыллёвых пытаннях, пазбаўленні законных прадстаўнікоў дзяцей бацькоўскіх правоў, у тым ліку ў шматдзетных сем’ях.

Дарэчы, праца суддзі вядзецца задоўга да пачатку судовага пасяджэння. Трэба падрабязна азнаёміцца з усімі матэрыяламі, а калі гаворка ідзе пра крымінальныя справы, то яны бываюць вельмі  вялікімі, шматтомнымі. Па грамадзянскіх справах практычна ўся асноўная работа праводзіцца да пасяджэння: папярэднія размовы з бакамі і папярднія слуханні, і толькі потым, калі ўсе матэрыялы сабраны, прызначаецца працэс.

— Людзі сталі больш граматнымі юрыдычна, часцей адстойваюць свае правы, звяртаючыся ў суд, і разлічваюць на вырашэнне сваіх праблем у рамках заканадаўства, — лічыць Людміла Георгіеўна. — Значыць, давер да суда расце, а гэта лепшая ацэнка дзейнасці.

Алена ГАМЗА

Фота Наталлі КЛЫГАЧ

Рекомендуем