Меню

Набалелае пытанне – водазабеспячэнне. Дзяніс Колясень правёў прамую тэлефонную лінію

Официально

Сем тэлефанаванняў паступіла старшыні райвыканкама Дзянісу Колясеню на прамую лінію, якую ён правёў у мінулую суботу. Самым набалелым пытаннем стала водазабеспячэнне.

Слабы напор вады непакоіць жыхароў вуліцы Румовай і завулка Румовага в. Новы Свержань, вуліцы Новай аг. Шашкі.

Ад жыхара завулка Румовага ў Новым Свержані паступіла просьба аб падсыпцы пад’езду да кантэйнернай пляцоўкі, бо падчас непагадзі спецтранспарту Стаўбцоўскага АКС цяжка пад’ехаць да пляцоўкі.

Ход правядзення рамонту дома, які належыць адной з арганізацый раёна, непакоіць жыхарку в. Літва.

Пра цяжкасці, якія ўзнікаюць у пенсіянераў пры пераходзе праз мост чыгуначнай станцыі Стоўбцы, расказала жыхарка в. Атцэда. Шляхі вырашэння гэтага пытання ўзгадняюцца з Баранавіцкім аддзяленнем Беларускай чыгункі.

Пра тое, што неабходна пакасіць канаву ўздоўж вуліцы Варашылава ў Стоўбцах, паведаміла адна з яе жыхарак.

Усе ўзнятыя пытанні былі разгледжаны падчас  пасяджэння ў раённым выканаўчым камітэце, кіраўнікі арганізацый паведамілі старшыні райвыканкама аб магчымых шляхах іх вырашэння.

Звароты ўзяты на кантроль, заяўнікі будуць дадаткова праінфармаваны аб вырашэнні праблем.

Марына КУТАС

Рекомендуем