Меню

Неўзабаве – асеннія адпраўкі. Даведаліся, колькі прызыўнікоў на Стаўбцоўшчыне

Общество

Сёлетняй восенню на тэрміновую ваенную службу плануецца прызваць 65 прызыўнікоў Стаўбцоўшчыны. Адпраўкі пройдуць у перыяд з 24 кастрычніка па 11 лістапада. 

«Пасля медыцынскага агляду адабрана неабходная колькасць прызыўнікоў, нават з запасам», – расказаў начальнік групы прызыву на ваенную службу райваенкамата Мікалай Самусевіч напярэдадні пасяджэння  раённай прызыўной камісіі.

У асеннім прызыве гэта першае такое пасяджэнне. Прайшло яно пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Цывакі. У прызыўнікоў удакладнілі іх настрой на праходжанне ваеннай службы і ў цэлым маральны дух, сямейныя абставіны і г. д.  Кожны задаў пытанні, якія яго хвалююць. Гутарка праходзіла ў індывідуальнай форме, нефармальна.

Неўзабаве маладое папаўненне прыбудзе ў «вучэбкі» і вайсковыя часці на тэрыторыі Беларусі. Ёсць у ім і эліта – дэсантнікі, якія не баяцца цяжкасцяў і гатовыя браць любыя вышыні.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем