Меню

Пераламілі сітуацыю ў ААТ «Рочавічы»

Общество

У таварыстве прафесійнае свята сустракаюць з прыўзнятым настроем.

Яно і зразумела, вытворчыя справы ў гаспадарцы апошнім часам пачалі паляпшацца. І людзі гэта адчуваюць. Яны стараюцца павысіць рэйтынг сваёй работы, і гэта прыносіць плён.

Дасягнуты неблагія поспехі ў жывёлагадоўлі. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года валавы надой малака з пачатку года павялічыўся на 26,8 працэнта. У сярэднім ад кожнай каровы атрымана 4923 кілаграмы. А жывёлаводы МТФ «Рочавічы» надаілі 5130 кілаграмаў ад каровы.

– Прыбавілі па надоях яшчэ і таму, што закупілі цялушак, – расказвае в. а. дырэктара таварыства Міхаіл Адамовіч. – Раздаілі іх аператары машыннага даення Аксана Сасонка і Жанна Жукоўская, якія адказна аднесліся да даручанай справы. Кормім жывёлу і атрымліваем прадукцыю.

Жывёлаводы МТФ «Кондратавічы» Іван Васільеў і Алег Ганчарык гутараць з брыгадзірам Аленай Паўхлеб

Адным словам, паступова прыбаўляем у вытворчасці малака і мяса, і гэта радуе. Будзем старацца  павялічваць паказчыкі і ў раслінаводстве. Але дзеля гэтага нам патрэбны кадры. Ёсць жыллё. Запрашаем да сябе работнікаў, каб разам адраджаць  гаспадарку.

Дырэкцыя таварыства цесна ўзаемадзейнічае з ААТ «Рубяжэвічы», кіраўніцтва якога аказвае суседзям адчувальную падтрымку ў рабоце. Нарыхтоўку кармоў правялі аб’яднаным кормаўборачным атрадам. Удалася кукуруза і сіласу нарыхтавалі больш запланаванага. Травяных кармоў на ўмоўную галаву жывёлы прыпадае каля 34 цэнтнераў кармавых адзінак, што больш як на 10 цэнтнераў перавышае леташні паказчык. У гаспадарцы павялічылася заработная плата, у верасні сярэднямесячны заробак склаў звыш 1220 рублёў.

В. а. галоўнага агранома Віталій Жыдовіч (справа) і механізатар Міхаіл Залатар аглядаюць палеткі

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара і Ксеніі РУБІН

Рекомендуем