Меню

Попыт ёсць і на раёнку!

Общество

Сярод кліентаў кіяскёра Алены Дрозд – не толькі стаўбчане, але і тыя, хто бывае ў нашым горадзе праездам або ў турысцкай вандроўцы.

Кіёск знаходзіцца ў бойкім месцы, на прывакзальнай плошчы, адкуль пачынаецца знаёмства з самабытнай гісторыяй Стоўбцаў. Алена Дрозд прапаноўвае турыстам карту горада і раёна, а таксама розныя памятныя сувеніры з выглядам нашых адметнасцей і фірменным лагатыпам: бірулькі, магніты, блакноты.

 

Попыт ёсць і на раёнку – сапраўдны навігатар па родным куце Якуба Коласа, які падкажа навіны і раскажа пра людзей, традыцыі Стаўбцоўскага краю.

Ля кіёска, які суседнічае з гасцініцай і магазінамі, міні-рынкам і аўтавакзалам, не бывае без пакупнікоў. Ёсць і пастаянныя кліенты, асабліва на газеты і часопісы.

Прываблівае людзей тое, што літаральна на хаду, па дарозе можна набыць  карысныя дробязі, перакус да чаю, расфарбоўку ці цацку для дзіцяці. Цяпер вялікі попыт на календары на новы 2024 год.

«Асартымент іх вельмі вялікі. Кожнаму пакупніку стараюся падабраць свой па фармаце і цікавы па змесце», – гаворыць жанчына.

Алену Дрозд добра ведаюць многія жыхары прывакзальных вуліц, бо раней яна працавала паштальёнам і абслугоўвала акурат іх мікрараён.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ,

фота аўтара

Рекомендуем