Меню

Прафілактыка дарожна-транспартнага траўматызму – праблема ўсяго грамадства

Общество

Папярэджанне гібелі і траўматызму пачынаецца з асабістай культуры ўдзельнікаў руху.

Самыя ўразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху  – дзеці, пешаходы, веласіпедысты і пажылыя людзі.

Прычынай дарожнага траўматызму з’яўляецца пасажыр або вадзіцель, які знаходзіцца ў транспартным сродку з непрышпіленым рамянём, ці дзіця без утрымліваючага ўстройства, а таксама сам пешаход – з-за сваёй няўважлівасці, недысцыплінаванасці.

Пры пад’ездзе да чыгуначнага пераезда вадзіцель абавязаны ўпэўніцца ў адсутнасці транспарту, які набліжаецца, і кіравацца патрабаваннямі дарожных знакаў, святлафораў, дарожнай разметкі, становішчам шлагбаума, гукавым сігналам і ўказаннямі дзяжурнага па пераездзе.

У адпаведнасці з арт. 18.10 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў праезду чыгуначнага пераезда цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да чатырох базавых велічынь.

Дзмітрый КАЛКОЎСКІ, старшы інспектар райаддзела міліцыі

Рекомендуем