Меню

Правільная тактыка дырэктара ў ТАА «СЖК «Налібакі» і ААТ «Налібакі Агра»

Общество

Таварыства ў тройцы лепшых па надоях малака.

За дзесяць месяцаў у сярэднім ад каровы атрымана 7468 кілаграмаў малака, што на 309 кілаграмаў больш за адпаведны перыяд летась. Тут адзін з самых высокіх паказчыкаў па таварнасці малака – 92,3 працэнта, другі сярод гаспадарак раёна. Аб’яднаная гаспадарка з’яўляецца самым буйным пастаўшчыком прадукцыі жывёлагадоўлі на перапрацоўчыя заводы. З пачатку года валавы надой малака склаў 13 762,8 тоны. Вырашчана 1031,6 тоны мяса ялавічыны ў жывой вазе. Атрыманы дастойныя паказчыкі, улічваючы той факт, што кіраўніцтву таварыства прыйшлося падымаць эканоміку далучанай, адстаючай па ўсіх параметрах гаспадаркі практычна з нуля. Нельга ў адзін момант паправіць становішча, на гэта спатрэбіцца не адзін год. Прайшлі пакуль што толькі два, але ўжо бачна, што выбраная дырэктарам тактыка сябе поўнасцю апраўдвае.  На даволі высокую пазіцыю літаральна ўзляцела МТФ «Слабодка», дзе брыгадзірам рупіцца Людміла Хмыль. Не зніжаюць узятую планку жывёлаводы  МТК «Налібакі» (брыгадзір Настасся Юргель), яны  пастаянна сярод  лідараў спаборніцтва. Увішна працуе тут трыа аператараў машыннага даення – Валянціна Стасевіч, Дар’я  Фядотава, Марына Шыманская. І на іншых фермах відавочны плён рупнасці людзей,  у якіх ёсць жаданне  вярнуць званне флагмана. Звыш 10 тысяч кілаграмаў малака ад каровы – такі на сённяшні дзень вынік тытулаванага аператара машыннага даення Алены Гаптар.

Удалася сёлета  кукуруза, атрымалі з кожнага гектара 438 цэнтнераў зялёнай масы – другі паказчык сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна.

 Надзея БАТАЛКА

Рекомендуем