Меню

Што рабіць, калі дзіцяці некамфортна ў класе. Дае парады псіхолаг

Общество

Часта бацькі раней за настаўнікаў заўважаюць, што іх дзіцяці некамфортна ў класе, што ў яго дрэнныя адносіны  з аднакласнікамі. У такім выпадку неабходна неадкладна прымаць меры – лепш пайсці і пагаварыць аб трывожных сімптомах з класным кіраўніком або псіхолагам.

Не ўсе дзеці могуць і хочуць расказваць бацькам аб сваіх праблемах, і чым старэйшае дзіця, тым менш верагодна, што ён паскардзіцца бацькам на тое, што адбываецца. Варта праяўляць цікавасць да спраў свайго дзіцяці, але рабіць гэта трэба ненадакучліва. Калі яно нічога само не расказвае, варта паназіраць за ім.

Як дапамагчы свайму дзіцяці наладзіць узаемаадносіны ў класе

íАбавязкова папярэдзьце настаўніка аб праблемах свайго дзіцяці, калі яны ў яго ёсць (заіканне, неабходнасць прымаць лякарствы па гадзінах і г. д.). Усё гэта можа стаць прычынай насмешак з боку аднагодкаў.

íПарайце дзіцяці змяніць тактыку паводзін. Напрыклад, можна прапанаваць яму замест таго, каб пачынаць плакаць, паглядзець у вочы крыўдзіцелям і спакойна спытаць: «Ну і што?», або пачаць смяяцца разам з імі. Увогуле, зрабіць тое, чаго ад яго зусім не чакаюць.

íПаспрабуйце забяспечыць дзіцяці зносіны з аднакласнікамі па-за школай. Запрашайце іх у госці, арганізоўвайце святы, заахвочвайце зносіны дзіцяці з імі.

íНеабходна ўсяляк садзейнічаць удзелу дзіцяці ў класных мерапрыемствах, паездках.

íНе варта прыходзіць у школу асабіста разбірацца з крыўдзіцелямі свайго дзіцяці, лепш расказаць пра гэта класнаму кіраўніку ці псіхолагу.

íНе спяшайцеся кідацца абараняць дзіця ў любой канфліктнай сітуацыі з аднакласнікамі. Часам дзіцяці карысна перажыць усе стадыі канфлікту – гэта дапаможа яму навучыцца самастойна рашаць многія праблемы. Але, прывучаючы дзіця да самастойнасці, важна не перашчыраваць і не прапусціць сітуацыю, з якой ваш сын ці дачка не ў стане справіцца без умяшання дарослых.

Спакойныя, упэўненыя ў сабе бацькі, якія з разуменнем  адносяцца да поспехаў і няўдач дзіцяці, – вось залог развіцця ў яго ўпэўненасці ў сваіх сілах і адэкватнай самаацэнкі.

Задача бацькоў – не толькі падтрымаць дзіця, якое трапіла ў няпростую сітуацыю, але і навучыць узаемадзейнічаць з тымі, хто яго акружае. Не трэба спрабаваць поўнасцю засцерагчы дзіця ад адмоўных перажыванняў. У паўсядзённым жыцці пазбегнуць гневу, крыўды ці сутыкнення з жорсткасцю немагчыма. Важна навучыць дзяцей супрацьстаяць агрэсарам і прыпадабняцца да іх.

Сімптомы, якія могуць сведчыць аб тым, што дзіцяці дрэнна ў класе, яго не прымаюць:

– неахвотна ідзе ў школу;

– вяртаецца са школы прыгнечаным;

– часта плача без прычыны;

– не згадвае нікога з аднакласнікаў;

– вельмі мала гаворыць аб сваім школьным жыцці;

– не ведае, каму можна патэлефанаваць, каб даведацца пра ўрокі, ці ўвогуле адмаўляецца тэлефанаваць каму-небудзь;

– яго ніхто не запрашае ў госці, на дні нараджэння, ён нікога не хоча паклікаць да сябе.

Вера КАСПЯРОВІЧ, педагог-псіхолаг гімназіі № 1 г. Стоўбцы

 

Рекомендуем