Меню

Стаўбчанка ўвайшла ў прызёры на абласным свяце-конкурсе «Беларуская лялька»

Общество

На абласным свяце-конкурсе «Беларуская лялька» атрымала дыплом ІІІ ступені прадстаўніца Стаўбцоўшчыны Марына Халецкая.

Узначальваў журы доктар мастацтвазнаўства, прафесар Яўген Сахута, а свята праходзіла ў Слуцку, культурнай сталіцы Беларусі – 2023. Удзел у ім прынялі і члены Беларускага таварыства інвалідаў са Стоўбцаў і Пухавіч.

– Для мяне вялікая радасць пабываць на такім конкурсе і падарыць свой пазітыў іншым, – дзеліцца майстар Марына Халецкая. – Падобныя фестывалі рамеснікаў багатыя на сустрэчы з аднадумцамі, таму заўсёды падкідваюць новыя ідэі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем