Меню

Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» пашырае сувязі з Кітаем

Общество

Гэтымі днямі Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» наведалі прадстаўнікі кітайскай кампаніі Foodchem International Corporation, вядомага пастаўшчыка харчовых дабавак.

Яны прывезлі ўзоры інгрэдыентаў для вытворчасці фруктова-ягадных напаўняльнікаў, якія тэсціруюцца ў вытворчай лабараторыі прадпрыемства. «Паводле яго вынікаў будзе вызначана далейшая стратэгія супрацоўніцтва. Раней мы вялі з кампаніяй перапіску», – зазначае дырэктар Вячаслаў Салей.

Гасцям спадабалася чысціня на нашых вуліцах, а здзіўленне выклікаў натуральны смак беларускай бульбы. А яшчэ ўразіла, што ў філіяле падтрымліваюць іх нацыянальны від спорту – настольны тэніс.

У Стаўбцоўскага філіяла дзякуючы ўдзелу ў нядаўняй XXIX Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выстаўцы-кірмашы «Прадэкспа-2023», дзе былі прэзентаваны традыцыйныя віды прадукцыі і навінкі з дэгустацыяй, наладжаны кантакты і з расійскай кампаніяй па вытворчасці араматызатараў для фруктова-ягадных напаўняльнікаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем