Меню

Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат выпусціў каўбасу для школьнікаў

Общество

Своеасаблівым знакам якасці для ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» з’яўляюцца пастаўкі прадукцыі на камбінат школьнага харчавання г. Мінска.

У агульным аб’ёме адгрузак каўбасных вырабаў гэтыя пастаўкі займаюць 20 працэнтаў. Акрамя таго, перапрацоўшчыкамі распрацаваны такія віды прадукцыі, у складзе якой адсутнічаюць фасфаты, паніжаны працэнт утрымання солі, а для большай карыснасці павялічана доля сухога малака.

«Сыравіна, з якой выпускаюцца каўбасныя вырабы для дзіцячага харчавання, адбіраецца толькі высокай якасці», – зазначае галоўны тэхнолаг камбіната Людміла Бойка.

Для сталічных школьнікаў пастаўляюцца каўбасы вараныя і сасіскі, напрыклад «Татошка», сметанковая, сервелат. Дарэчы, такую прадукцыю стаўбцоўскія гурманы могуць набыць для сваёй сям’і ў фірменных магазінах прадпрыемства.

Яго супрацоўніцтва з камбінатам школьнага харчавання г. Мінска пачалося ў 2015 годзе, і дзякуючы штогадовым выйгрышам тэндараў яно працягваецца. «Для нас гэты заказ азначае не толькі стабільнасць аб’ёмаў вытворчасці, але і высокую адказнасць», – падкрэслівае намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Валянціна Бурдзейка.

Традыцыйна мясакансервавы камбінат забяспечвае сваёй здаровай прадукцыяй і ўстановы адукацыі Стаўбцоўшчыны.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем