Меню

Стаўбцоўскія перапрацоўшчыкі нарыхтавалі ўжо 1100 тон яблыкаў

Экономика

З пачатку сезона ў Стаўбцоўскім філіяле ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» нарыхтавана ўжо 1100 тон яблыкаў.

На вытворчым канвееры гэтую садавіну часткова ператвараюць у пюрэ, якім напаўняюць пакеты асептычнага кансервавання, а часткова – адразу ў духмянае павідла. Апошняга ўжо выпушчана і адгружана айчынным і расійскім спажыўцам каля 400 тон.

– Працуем вельмі напружана. Яблыкі для нас – самая масавая сыравіна. Нарыхтоўваем іх у ведамасным садзе цукровага камбіната, а таксама закупляем у сельгасарганізацый, – зазначае дырэктар філіяла Вячаслаў Салей.

У вытворчай лабараторыі даследаванне сыравіны праводзіць лабарант хіманалізу Святлана Каломенская

Не забыты і кабачкі, з якіх перапрацоўшчыкі аднавілі выраб ікры, запатрабаванай на спажывецкім рынку. Яшчэ яны квасяць капусту, не спыняюць вытворчасць сокавай прадукцыі, у тым ліку для дзіцячага харчавання, і фруктова-ягадных напаўняльнікаў.

Адметна, што вытворцы перыядычна запрашаюць стаўбчан на дэгустацыі. «Каб узняць пакупнікам настрой і павысіць прывабнасць нашага фірменнага магазіна», – гаворыць Вячаслаў Салей.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем