Меню

Трымае марку Стаўбцоўскі  мясакансервавы камбінат

Общество

Стаўбцоўскі  мясакансервавы камбінат на працягу многіх гадоў славіцца стабільнай і рытмічнай дзейнасцю, вытворчымі дасягненнямі і працоўнымі дынастыямі.

Яго калектыў уяўляе сабой зладжаную каманду, дзякуючы якой разам з вытворчымі паказчыкамі расце інвестыцыйная актыўнасць. Распрацоўваюцца новыя віды прадукцыі, што асабліва даспадобы пакупнікам.

Знаёмім вас з работнікамі ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», партрэты якіх упрыгожваюць Дошку гонару прадпрыемства.

Дырэктар камбіната Рамуальда Бурдукевіч

 

Фармоўшчыца каўбасных вырабаў Надзея Мычкоўская на камбінаце больш за 10 гадоў, у цэху забою жывёлы працуе яе муж Генадзій, на ўчастку паштэтаўі мясных кансерваў – сястра Людміла Чэмка

 

Грузчыку ўчастка «Халадзільнік» Віталію Галіцкаму не прывыкаць да цяжкасцей і работы ва ўмовах нізкіх тэмператур  

Работа няпростая, але прывычная для байцоў жывёлы Паўла Цялегіна і Паўла Кажаўца 

Вопытныя работніцы фірменнага гандлю – старшы прадавец магазіна «Пятачок» (Стоўбцы) Алена Грачова і прадавец магазіна «Мясны хутарок» (Наваколасава) Алена Дамарацкая 

Уклад у мадэрнізацыю кацельні ўнеслі старшы майстар энергаўчастка Алег Мастоўскі і электраманцёр Мікалай Таяноўскі, у якога на камбінаце працуе і бацька – майстар механічнага ўчастка, ветэран працы Віктар Таяноўскі

 

 Электрагазазваршчык Сяргей Сулятыцкі – спецыяліст высокай кваліфікацыі  

Кантралёр кантрольна-прапускнога пункта Сяргей Бохан ажыццяўляе дагляд транспартных сродкаў і работнікаў, абход тэрыторыі 

Маркерам высокага ўзроўню развіцця прадпрыемства з’яўляецца асваенне рынку Кітая і іншых краін Азіі.

Інвестыцыі ў асноўны капітал у бягучым годзе значныя, у памеры 2686 тысяч рублёў. У прыватнасці, набыты два грузавыя аўтамабілі, вакуумная ўпаковачная машына, тэрмакамера. Закуплены паравы кацёл для кацельні.  На завяршальнай стадыі – будаўніцтва склада для захоўвання гатовай прадукцыі.

Трымае марку і фірменны гандаль, у якім падабраўся калектыў прафесіяналаў і дзе да 80 працэнтаў тавара-абароту складае ўласная прадукцыя камбіната. Вялікім попытам карыстаюцца ахалоджанае мяса, каўбасныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты і кансервы.

Праца на камбінаце патрабуе асаблівых намаганняў, таму што каля 230 работнікаў, ці 60 працэнтаў, заняты ў шкодных умовах. Але касцяк яго не змяняецца, усё больш становіцца тых, хто заслугоўвае ганаровае званне «Ветэран працы таварыства». На цяперашні момант яго носяць 37 работнікаў. Больш за 30 чалавек – гэта ветэраны камбіната, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. На іх месца прыйшла моладзь. Сярод работнікаў камбіната 38 маюць шматдзетныя сем’і.

Нельга не сказаць пра традыцыі міласэрнасці ў калектыве. З пачатку бягучага года работнікамі ахвяравана са сваіх асабістых сродкаў больш за 8 тысяч рублёў для лячэння цяжкахворых людзей, у тым ліку дзяцей.

Кропкі росту

За дзевяць месяцаў бягучага года мясакансервавым камбінатам выпушчана 9103 тоны мяса і субпрадуктаў (тэмп росту – 109 працэнтаў). Вытворчасць паўфабрыкатаў павялічылася амаль у пяць разоў (5000 тон), паштэтаў і кансерваў – на 32 працэнты (534 тоны). Выпушчана 1165 тон каўбасных вырабаў (102,8 працэнта).

Выраб прадукцыі ў дзеючых цэнах склаў 77,8 млн рублёў (104,7 працэнта).

Сярэднямесячная заработная плата – 2122 рублі (107 працэнтаў).

Выручка ад рэалізацыі – 87 498 тысяч рублёў (104 працэнты).

Работнікі атрымліваюць поўны сацыяльны пакет, які прадугледжаны калектыўным дагаворам.

 

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

 

Рекомендуем