Меню

У ААТ «ТБЗ «Нёман» набылі новую тэхніку

Общество

У ААТ «ТБЗ «Нёман» набыты новы аўтамабіль МАЗ з прычэпам для дастаўкі прадукцыі заказчыкам. 

– Цяпер машынна-трактарны парк завода мае пяць адзінак такой тэхнікі, і гэта павялічвае нашы магчымасці ў надзейным і бесперабойным забеспячэнні палівам, а таксама ў пашырэнні аб’ёмаў паслуг, – гаворыць дырэктар Міхаіл Камейша.

Новая тэхніка даверана маладому, але кваліфікаванаму вадзіцелю Аляксандру Бабічу. Раней ён працаваў на службовым аўтобусе, дастаўляў работнікаў. За вадзіцелем таксама замацаваны аўтамабіль-бензавоз.

Гэтымі днямі вытворчы канвеер працуе ў рэжыме 24/7.  Рэалізацыя прадукцыі значна вырасла. Яе асноўныя спажыўцы – філіялы «Мінаблпаліва», іншыя арганізацыі,  у тым ліку сацыяльныя ўстановы, аб’екты спажывецкай кааперацыі і г. д., а таксама цэментныя заводы рэспублікі. Сёлета больш за 750 тон торфабрыкету, упакаванага ў плёнку, пастаўлена на экспарт, у Літву.

З пачатку бягучага года на вытворчым канвееры выпушчана 44 тысячы тон торфабрыкету, ці 90 працэнтаў ад планавага задання. Да канца бягучага года вытворцы абавязваюцца справіцца з ім у поўным аб’ёме.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем