Меню

У Дзераўной ідзе замена ўчастка водаправодных сетак

Экономика

На вуліцы Ніўнянскай у аграгарадку Дзераўная ідзе замена ўчастка водаправодных сетак.

Аналагічныя работы запланаваны на вуліцы Кутузава ў Стоўбцах.

«Для гэтага аб’екта чакаем пастаўку жалезабетонных кольцаў, – удакладняе начальнік цэха водазабеспячэння і водаадвядзення Стаўбцоўскага раёна КУП «Слуцкводаканал» Віктар Крамко. – Адначасова вядзём закупку матэрыялаў для перакладкі каналізацыйных сетак у аграгарадку Шашкі».

Патрэба ў замене сетак вельмі вялікая, пра што сведчаць і пастаянныя тэлефанаванні грамадзян на прамыя лініі кіраўніцтву раёна. Людзей часцей за ўсё турбуюць слабы напор у сістэме, прысутнасць у вадзе прымесяў.

«Для замены сетак неабходны падрадныя арганізацыі і адпаведнае фінансаванне. Ёсць праблема і з кадрамі», – тлумачыць Віктар Крамко.

Адна з брыгад цэха па водазабеспячэнні і водаадвядзенні задзейнічана на ўхіленні аварыйных сітуацый на састарэлых сетках, другая – праводзіць работы па абслугоўванні воданапорных вежаў. У Вішняўцы пачалі пераключэнне спажыўцоў да новай сеткі водазабеспячэння.

У Залужжы і Слабадзе здадзены станцыі абезжалезвання вады, да канца 2023 года плануецца здаць яшчэ чатыры станцыі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем