Меню

У Рубяжэвічах адкрылася абноўлёная ўчастковая бальніца

Общество

Пасля рамонту ўрачыста адкрыта Рубяжэвіцкая ўчастковая бальніца.

Рамонтныя работы праводзіліся ўласнымі сіламі Стаўбцоўскай ЦРБ, пачынаючы з 2021 года. Спачатку быў аддзеланы першы паверх, дзе месціцца амбулаторыя, потым — стацыянар, разлічаны на 20 ложкаў, прычым 18 з іх маюць медыка-сацыяльнае прызначэнне.

— Вельмі радасны настрой ва ўсяго калектыву, таму што кіраўніцтва ЦРБ ідзе насустрач, — зазначае загадчыца ўчастковай бальніцы Юлія Траццяк. — Змяніліся ўмовы працы медперсаналу і знаходжання пацыентаў, у нас устаноўлена новае медыцынскае абсталяванне ў фізіятэрапеўтычным кабінеце, паўсюдна — сучасная мэбля, Рубяжэвіцкай участковай бальніцай (да яе прымацаваны і два ФАПы — Тонаўскі і Рочавіцкі) абслугоўваецца каля 1800 вяскоўцаў. Гэта жыхары аграгарадка Рубяжэвічы і 42 навакольных населеных пунктаў. На месцы яны могуць атрымаць тэрапеўтычную і стаматалагічную дапамогу, прайсці агляд акушэркі, здаць базавыя аналізы. Для абслугоўвання надомных выклікаў ёсць службовы аўтамабіль УАЗ.

Удзел ва ўрачыстасці прынялі прадстаўнікі Стаўбцоўскай ЦРБ: намеснік галоўнага ўрача Людміла Някрылава, старшая медыцынская сястра Святлана Высоцкая, старшыня прафсаюзнага камітэта Таццяна Пахомава.
Разам з пажаданнямі плённай працы ад прафкама ўручаны калектыву ўчастковай бальніцы каштоўны падарунак.
Нельга не сказаць, што ў Рубяжэвічах Стаўбцоўскай ЦРБ адрамантавана і службовая кватэра, у якую перасялілася загадчыца ўчастковай бальніцы Юлія Траццяк. Сёлета ў гэты калектыў прыйшлі працаваць два маладыя спецыялісты — медсястра, загадчыца Тонаўскага ФАПа Вікторыя Ройка і медсястра агульнай практыкі Дар’я Малаковіч.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара    

Рекомендуем