Меню

У Стаўбцоўскай ЦРБ павіншавалі работнікаў-юбіляраў

Общество
У Стаўбцоўскай ЦРБ павіншавалі работнікаў-юбіляраў. Сярод іх — медрэгістратар Ірына Багдановіч, сакратар Ірына Радзіон, санітарка клінічна-дыягнастычнай лабараторыі   Раіса Кійко, кухонны работнік харчблока Святлана Лявончык.
Ад адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта работніцам выказаны словы ўдзячнасці за іх працу і адрасаваны  пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і міру. Па традыцыі ўручаны граматы і букеты кветак.
Да віншаванняў далучыліся і работнікі рэгістратуры, якія, не шкадуючы імяніннікам цёплых слоў, перадалі сваю асабістую ўдзячнасць калезе Ірыне Багдановіч. «Працаваць побач з вамі — вялікае шчасце, — прызнаваліся яны, — бо мы заўсёды адчуваем вашу падтрымку і дапамогу. На пацыентаў вашы ўсмешка і добразычлівыя адносіны ўздзейнічаюць нібыта лекі».
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара
Рекомендуем