Меню

У Стаўбцоўскім лясгасе працуе адна з самых актыўных ветэранскіх арганізацый

Общество

У Стаўбцоўскім лясгасе адна з самых актыўных ветэранскіх арганізацый. У яе складзе – 103 чалавекі.

Доўгі час арганізацыю ўзначальваў Іван Касцюкевіч (светлай памяці), а цяпер добрыя традыцыі працягвае Любоў Саматыя. Актыўная і неабыякавая, Любоў Рыгораўна фактычна ведае кожнага ветэрана і многіх цяперашніх работнікаў, бо на працягу амаль трох дзясяткаў гадоў была галоўным бухгалтарам. Гэта пацвердзіў нядаўні ўдзел дэлегацыі ветэранаў лясгаса ва ўрачыстым адкрыцці мемарыяльнай дошкі заслужанаму лесаводу БССР Зялёнку З. М. у Прудскім вопытна-вытворчым лясніцтве. Ветэранам было што абмеркаваць з работнікамі лясніцтва і, прыгадваючы мінулае, парадавацца таму, як развіваецца лясная гаспадарка.

– Да прафесійнага свята адміністрацыя і прафсаюзны камітэт уручылі падарункі кожнаму з ветэранаў. Да Дня пажылых людзей падарункі атрымаюць ветэраны, якім споўнілася 80 і больш гадоў, – зазначае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа.

У лясгасе ў адпаведнасці з калектыўным дагаворам забяспечваюць дровамі сваіх ветэранаў, каму 80+. Ім бясплатна выдзяляюць і дастаўляюць іх кожны год у аб’ёме 10 м3.

«Саграваюць клопат і ўвага», – кажуць у адказ ветэраны.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем