Меню

У гарадское возера выпусцілі паўтоны рыбы чатырох відаў

Общество

Прыемная навіна для рыбакоў і ўсіх жыхароў Стоўбцаў – у гарадское возера выпушчана амаль паўтоны рыбы чатырох відаў: карпа, шчупака, белага амура і карася.

Для планавага зарыблення выкарыстана рознаўзроставая рыба, а самыя вялікія рыбіны, вагой ад 1 кг да двух, належаць карпу і беламу амуру.

Матэрыял для зарыблення возера закуплены Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў ва ўчастка па вытворчасці рыбы і базы адпачынку “Хатава”.

– Гэтай восенню па рэспубліцы было намечана зарыбіць 13 вадаёмаў, у тым ліку і гарадское возера ў Стоўбцах, — зазначыў дырэктар установы “Стаўбцоўская раённая арганізацыйная структура” дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Віталь Ждановіч.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Рекомендуем