Меню

У гэтыя выхадныя на Стаўбцоўшчыне адбудзецца свята да дня нараджэння Якуба Коласа

Общество

У суботу ў Стаўбцоўскім раёне пройдзе свята да дня  нараджэння Якуба Коласа.

У праграму мерапрыемстваў увайдуць наведванне мемарыяльных сядзіб пісьменніка «Акінчыцы», «Смольня». На свяце будуць працаваць выставы, інтэрактыўныя зоны, выступяць калектывы народнай творчасці.

Кошт білета — 15 рублеў. Кожнаму дзіцяці — паветраны шарык.

Тэлефон для запіса і даведак: 8 (017) 270 17 02.

 

ПРАГРАМА

XXXVIІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Каласавiны-2023» і свята да дня нараджэння Якуба Коласа на філіяле «Мікалаеўшчына»

3 лістапада

10.00 – 10.30 – ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу (г. Мінск, плошча Якуба Коласа).

11.00 – 14.00 – XXXVII навуковая канферэнцыя “Каласавіны”, прысвечаная 100-годдзю напісання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” (Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа).

10.30 – 11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў

11.0011.30 – пленарная пасяджэнне

12.00 –13.00 – работа секцый

13.0013.30 – кава-паўза для ўдзельнікаў канферэнцыі

13.30 – 14.30 – работа секцый

15.00 –адкрыццё часовай экспазіцыі да 100-годдзя  напісання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”

16.00 – 17.30 – літаратурна-музычная праграма народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка .

 

4 лістапада

10.15 – 11.20 – пераезд у г. Стоўбцы.

12.00 – 12.30 – ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу (вул. Цэнтральная, г. Стоўбцы) сумесна са Стаўбцоўскім раённым выканаўчым камітэтам.

12.30 –17.00 – наведванне мемарыяльных сядзіб філіяла “Мікалаеўшчына”.

12.45 – 13.20 – мемарыяльная сядзіба “Акінчыцы”:

Сустрэча гасцей калектывам народнай творчасці. Выстаўка-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці. Інтэрактыўная зона – інсцэніроўка ўрыўка “Раніца ў нядзельку” з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”.

13.35 – 14.15 – мемарыяльная сядзіба “Альбуць”:

Сустрэча гасцей калектывам народнай творчасці. Інтэрактыўная зона на часовай экспазіцыі “Хатка знахаркі” — частаванне гарбатай з лекавых зёлак, расповед пра спосабы лекавання ў сям’і Міцкевічаў.

Рекомендуем