Меню

Вакцыны бяспечныя. У раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі прайшла дыялогавая пляцоўка

Общество

Ідэалагічны актыў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, а таксама неабыякавыя жыхары Стаўбцоўшчыны прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы па пытаннях вакцынацыі.

Адкрыў дыялогавую пляцоўку галоўны санітарны ўрач раёна Аляксей Бондараў, які акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што напярэдадні эпідэмічнага ўздыму захворванняў на грып у раёне праводзіцца актыўная кампанія вакцынацыі насельніцтва.

Экспертамі выступілі ўрач-інфекцыяніст цэнтральнай раённай бальніцы Ксенія Трафімчук, урач-эпідэміёлаг цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сямён Герасімовіч.

Абмеркаванне атрымалася актыўным і эмацыянальным. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі задавалі пытанні, не саромеліся выказваць свае думкі.

Так, прысутных цікавілі пытанні вартасці вакцыны, мэтазгоднасці вакцынацыі ў выпадку хваробы, працы гарачай лініі па пытаннях вакцынацыі ў бальніцы. Аднаго з ідэолагаў прадпрыемства хвалявалі тэрміны паступлення вакцыны французскай вытворчасці ў раён, што спрыяла б павелічэнню колькасці вакцынаваных. Прапанавана актывізаваць інфармацыйную дзейнасть па асвятленні  функцыянавання гарачай лініі па пытаннях вакцынацыі ў сродках масавай інфармацыі, на прадпрыемствах і арганізацыях раёна.

Па завяршэнні сустрэчы прышлі да высновы, што вакцыны супраць COVID-19 і грыпу бяспечныя, даказалі сваю эфектыўнасць і забяспечваюць высокую ступень абароны ад цяжкай формы захворвання.

Іна ГАПАНОВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем