Меню

Высокатэхналагічнаму Інтэрнэту быць. Стаўбчан хвалюе, калі палепшыцца якасць ліній сувязі

Экономика

У сацыяльных сетках жыхары Стаўбцоўшчыны задаюць пытанні адносна таго, калі на іх вуліцах і населеных пунктах з’явяцца валаконна-аптычныя лініі сувязі, якія дазволяць мець Інтэрнэт на высокай хуткасці і палепшыць якасць тэлефаніі.

Пра магчымасці і перспектывы мы папрасілі расказаць начальніка цэха электрасувязі Сяргея Блінкоўскага.

– Любы абанент можа звярнуцца ў сэрвісны цэнтр “Белтэлекама” і атрымаць канкрэтную і вычарпальную інфармацыю, —  зазначае Сяргей Блінкоўскі. – Неабходна прыйсці з пашпартам і напісаць заяву, якая на працягу дзесяці дзён будзе разгледжана і вынесена заключэнне. Калі ёсць тэхнічная магчымасць, абаненту адразу прадастаўляем пералік сучасных паслуг. У выпадку адсутнасці такой  магчымасці прапануем бесправадны тэлефон.

Сэрвісны цэнтр “Бэлтэлекама” у Стоўбцах працуе з 9.00 да 18.00, у рабочыя дні. Кант.тэл. 7-34-15. Кансультацыі па кароткім нумары – 123.

Сяргей Блінкоўскі звяртае ўвагу, што  на дадзены момант заяў на ўстаноўку тэлефона ад жыхароў вуліцы Гагарына і Мамантава у Стоўбцах, вёсак Куль, Мікалаеўшчына і інш. не паступала.

Разам з тым, у раёне вуліц Мамантава і Гагарына існуе магчымасць прадастаўлення высокахуткасных тарыфных планаў па меднажыльных кабельных лініях (да 100 Мбіт/с), але неабходна звярнуцца з заявай.

“Белтэлекам” будуе аб’екты  з улікам эканамічнай мэтазгоднасці і тэрмінаў акупнасці, таму з мэтай вывучэння попыту на паслугі электрасувязі праводзіцца анкетаванне патэнцыйных абанентаў  з дапамогай сельвыканкамаў, паштовых аддзяленняў і г.д.

У бягучым годзе валаконна-аптычныя лініі сувязі пабудаваны ў мікрараёне прыватнай забудовы Стоўбцаў ад вуліцы Сацыялістычнай да вуліцы Задвор’енскай, у сельскай мясцовасці – у Ператоках, Драздах, Старым Свержані, Коласаве, Наваколасаве. Завершана другая чарга будаўніцтва ў Дзераўной.

У 2024 годзе намечана завяршыць трэцюю чаргу будаўніцтва ў Новым Свержані, а таксама на вуліцах 17 Верасня і суседніх з ёй (Мамантава, Беларуская і інш.) у Стоўбцах.

У 2024-2025 годзе плануецца пачаць будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі ў вёсках Беламошша, Заброддзе, Падляскоўе, Дружная і вырашаецца пытанне аб будаўніцтве ў Шашках, Рубяжэвічах і суседніх населеных пунктах.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

Рекомендуем