Меню

Ад удзячных нашчадкаў

Общество

Мікалаеўшчынская сярэдняя школа больш за паўстагоддзе носіць імя Якуба Коласа. Будынак установы адукацыі ўзведзены ў пасляваенны час дзякуючы хадайніцтву славутага земляка. Удзячныя  паэту за клопат застаюцца нашчадкі і зараз. У лістападзе, пачынаючы з “Каласавін”, ужо не адно дзесяцігоддзе праводзіцца ў школе месячнік “Якуб Колас – наш зямляк”, у рамках якога вучні далучаюцца да ўшанавання імя пісьменніка і  вывучэння творчай спадчыны. Лістапад 2023 года  не стаў выключэннем. Месячнік пачаўся з акцыі “Ад удзячных нашчадкаў” ля помніка Песняру, дзе па традыцыі гучалі  вершы Якуба Коласа і творы, напісаныя вучнямі.

На працягу лістапада ладзіліся мерапрыемствы, розныя па форме і змесце, але аб’яднаныя асобаю славутага паэта: літаратурная сустрэча “Чытаем Коласа з маленства”,  па старонках біяграфіі “Якуб Колас і Мікалаеўшчына”, вусны часопіс “Якуб Колас і жыццёвы шлях”, завочнае падарожжа “Сцежкамі Коласа”,  літаратурны лабірынт “Вось як цяпер перада мною” і іншыя. Завяршыўся месячнік традыцыйнымі літаратурнымі чытаннямі ”Каб кожны голас Коласа пачуў”, прыўрочаныя да 100-годдзя Новай зямлі”, якія ладзіліся ў школьным музеі “Спадчынны куток”. Вучні чыталі ўрыўкі з паэмы, дзе адлюстраваны вобразы дзяцей лесніка Міхала, побыт  і звычаі сям’і, малюнкі прыроды роднага краю.

Падчас правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў шырока выкарыстоўваўся краязнаўчы матэрыял: экспазіцыі музея, даследаванні вучняў па гісторыі Мікалаеўшчыны часу дзяцінства і юнацтва Якуба Коласа, творы пісьменнікаў-землякоў, прысвечаныя класіку, матэрыялы навукоўцаў – выпускнікоў школы – змешчаныя ў зборніках “Каласавіны”.

Юным землякам паэта ёсць за што быць удзячнымі, каб годна трымаць статус вучня ўстановы, якая носіць імя  народнага паэта – Якуба Коласа.

Ніна Загарэўская,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы імя Якуба Коласа

Рекомендуем